Бася — рака ў Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Назва Польскі славіст К. Машынскі выводзіў назву Басі наўпрост ад індаеўрапейскага кораня *bhōs-. З ім ён звязваў і назву ракі Беседзь у гэтым жа рэгіёнеK. Moszyński. Pierwotny zasiąg języka prasłowiańskiego. Wrocław-Kraków, 1957. S. 191..

Паводле індаеўрапеіста Ю. Покарнага, гэтае *bhō-s- ад карацейшага індаеўрапейскага *bhā- / *bhō- "свяціць, блішчэць, ззяць". У гэтай падгрупе, апроч грэцкіх вытворных, і стараіндыйскія тыпу bhā́saḥ "святло"J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 105.. Вытворных ад кораня *bhā- у вядомых на сёння балцкіх мовах не захавалася.

З іншага боку, даследчык верхнедняпроўскай гідраніміі Ул. Тапароў змяшчаў назву Бася ў спіс гідронімаў балцкага паходжання, але без патлумачэнняВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176..

Гідраграфія Даўжыня ракі 104 км. Плошча вадазбору 955 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м³/с. Агульнае падзенне 70,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68 ‰.

Пачынаецца на Смаленскім узвышшы на паўднёвай ускраіне вёскі Анціпенкі Дубровенскага раёна, працякае па Аршанска-Магілёўскай раўніне ў Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім і Чавускім раёнах.

Асноўныя прытокі: Лімна, Аўчоса, Лешня, Рэўза (справа), Паўна, Дзерна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева).

Даліна скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шырыня 150—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км каналізаванае, на асобных участках расчышчанае; шырыня ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10—15 м. Берагі стромкія. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5 м, найбольшая 3 м (1933 г.). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. На рацэ за 3 км вышэй вусця горад Чавусы. У басейне ракі 39 невялікіх прытокаў агульнай даўжынёй 96 км, 295 км адкрытай меліярацыйнай сеткі.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Фатаграфіі Басі

Катэгорыя:Прытокі Проні Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна