І́са — рака ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Шчары (басейн Нёмана).

Назва Назва Іса старабалцкага паходжання.

Ад індаеўрапейскага *eis- / *is- «імкліва, хутка рухацца»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 299—300.H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57, 71., далей мяркуецца да карацейшага *ei- / *i- «ісці»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 300—301..

Гэты корань з пашыральнікам -(е)l- у назве ракі Іслач (< Is-l-, Ak-), у літоўскіх гідронімах Islikis, Iesla, латышскім Isliņa (< Isla)K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 525.. Ён жа з пашыральнікам -(e)r- у балцкай адпачатнай рачной назве *Isra, ад якой латышская Istra, літоўская Įstras (< Instras)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 131—132., пруская *Instra (> InstrutM. Biolok. Zuflüsse zur Ostsee zwischen unterer Weichsel und Pregel. Stuttgart, 1989.), гідронім Істра на Павоччы.

Фанетычны варыянт таго ж кораня *i̯ā-s- у двухасноўнай назве Ясельда, якая дакладна «агучвае» па-яцвяжску двухасноўную ж назву Іслач.

Значэнне назвы Іса можна перадаць як «Імклівая (рака)».

Гідраграфія Даўжыня ракі 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца каля вёскі Серабрышча Баранавіцкага раёна, упадае ў Шчару ў межах Слоніма. Працякае праз возера Альбярцінскае.

Асноўныя прытокі — Пляхоўка, Рудня і Іска. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Даліна трапецападобная. Пойма чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Звераўшчына (11,6 км) і ад вёскі Харашэвічы да вёскі Нагуевічы (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і вёскі Нагуевічы плаціны; каля Слоніма ў маляўнічай мясціне зона адпачынку «Іса».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Слонімскага раёна Катэгорыя:Прытокі Шчары