Можа — рака ў Крупскім раёне Мінскай вобласці і Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).
Назва Назва Можа балцкага паходжання, аднаўляецца як *Mažá.
Ад літоўскага mažas «малы»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528—529.. Таго ж паходжання назвы рэк Мажа (у басейне Прыпяці), Мажайка і Мажанка (прытокі Бярэзіны)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195, 196., таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага МажайскаВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36..
Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Mažalis, Maž-upis, MažiklisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208..
Назва ракі значыць «Малая (рака)».
Гідраграфія Даўжыня ракі 77 км. Плошча вадазбору 530 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км.
Пачынаецца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Шынкі Крупскага раёна, частка сярэдняга цячэння на мяжы з Круглянскім раёнам, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прудок Крупскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэднім цячэнні (часткова) і ў нізоўі — праз лясныя масівы.
Асноўныя прытокі: Бярозка, Казлянка, Мясрэда.
Даліна трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у ніжнім цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3—10 м). Пойма двухбаковая, часам чаргуецца па берагах, шырынёй 200—400 м; найбольшая (600 м) каля вёскі Новая Слабада. Рэчышча ўмерана звілістае, на некаторых участках выпрастанае; шырыня ракі ў межань ў вярхоўі 6—8 м, у сярэднім цячэнні 15—30 м, у ніжнім 10—20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1—2 м да 5—6 м.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Крупскага раёна Катэгорыя:Рэкі Круглянскага раёна Катэгорыя:Прытокі Бабра