Аўся́нка () — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Пскоўскай вобласці Расіі, правы прыток Усвячы (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня Аўсянкі 90 км (у межах Беларусі 87 км). Плошча вадазбору 598 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.
Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна, цячэ праз 7 азёр (у т.л. Доўгае, Нёгра, Вышадскае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Суражскай нізіне. Далінай Аўсянкі фіксуецца мяжа астаноўкі краю паазерскага ледавіка ў яго браслаўскую стадыю.
Асноўныя прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева).
Упадае ва Усвячу каля вёскі ЛабаніЛіст карты N-36-014 Стан мясцовасці на 1981 г. Выданне 1983 г. Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці (Расія).Даліна да вёскі Смолаўка скрынка- або трапецападобная, шырынёй 300—400 м, ніжэй па цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м.
У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флоры Рэспублікі Беларусь (месца яго росту ніжэй возера Ведрынскае аб′яўлена помнікам прыроды).
У басейне ракі азёры: Аляксееўскае, Танай, Глыбокае Струнава, Мелкае Струнава, Смалоўскае, Рамашкава, Азёркі, Азаронава, Беразнянскае, Званкова, Атрэпкі, Воснае, Успол, Вялікае Глыбокае, Малое Глыбокае, Налюцік, Мелынец, Бялец і інш.
Літаратура
Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
Ліст карты N-36-14. Стан мясцовасці на 1981 год. Выданне 1983 года. Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.
Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Пскоўскай вобласці