Рудзе́я, Рудзейка — рака ў Магілёўскім і Чавускім раёнах, правы прыток ракі Раста (басейн Дняпра).

Назва Назва балцкага паходжання.

Звязана з літоўскім rudas «руды, цёмна-жоўты», raudas «чырванаваты, чырвоны».

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Rudė, Rudesa, Rudija, Rud-upėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 281—282..

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі гэты ж балцкі корань Rud- з пашыральнікам -g- у назве сожскай ракі Рыдага (< *Raudega), з пашыральнікам -m- — у назвах дняпроўскіх рэк Рудамка, Рудам’я, Рудаманка, дзвінскай ракі Рудамея, ад *Raudama, ад якога і літоўскі гідронім Raudam-itaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 205..

Блізкім колерам матываваныя і назвы Сярцея, Сярціслаўка (< *Serteja, *Sertisla), ад sartas «руды, светла-карычневы». Асаблівае засяроджанне такіх «каляровых» рэчак у міжрэччы Дзвіны і Дняпра на захадзе Смаленшчыны, дзе недалёка адна ад адной у Дняпро цякуць Сярцея і Рудамка, а на поўначы ад іх у Дзвіну цякуць Сярцея і Рудамея.

У назве Рудзея пашыральнік -ej-, як у водных назвах Асвея, Мярэя, Вярэя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 84.. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах Ілія, Бабруя.

Назва значыць «Рудая (рака)», як і назвы тыпу Сярцея.

Гідраграфія Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 318 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Макоўня Магілёўскага раёна, вусце ў межах вёскі Цемналессе Чавускага раёна. Асноўны прыток — рака Чарняўка (справа). Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,2—0,5 км, у асобных месцах да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах (шырыня 0,1—0,15 км). Рэчышча на працягу 7,9 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнню звілістае.

На рацэ вадасховішча Рудзея. Уздоўж ракі населеныя пункты Грыбаны, Макаранцы, Брылі, Гародня, Рудзея і інш.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Расты Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна