Зю́зя — персанаж беларускай міфалогіі, вядомы месцамі і на Украінскім Палессі, і каляндарных абрадаў, міфічная істота, якая ўвасабляла зімовую сцюжу.
Апісанне Уяўляўся сівым тоўстым дзедам, нізкага росту, з доўгай барадой, босым, у белым футры, без шапкі, з жалезнай булавой. Валасы і доўгая барада пакрытыя інеем або замест вусоў і барады долу спускаліся саплі. На Палессі ўяўлялі як лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезеЗюзя // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя.
Верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам наведвае вёскі, прыносіць туды моцную сцюжу. Раззлаваны, Зюзя б’е булавой па пні, і тады пачынаецца траскучы мароз.
На Каляды яму пакідалі частку куцці («Зюзя на дварэ — куцця на стале»), каб не быў такім лютым, а часцей гаспадар кідаў за акно першую лыжку кашы, прыгаворваючы: «Мароз, хадзі куццю есці!»
Семантыка слова «Зюзя» паходзіць ад дзеяслова «зюзець» — мерзнуць, калець ад марозуМіфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне / Уклад. У. Васілевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5. Увасабляе сабой зімовую сцюжу, а таксама каляндарны перыяд ад Калядаў да вясновага раўнадзенстваСяргей Санько. Некаторыя падставовыя прасторавыя й часавыя структуры традыцыйнай беларускай касмалёгіі. Тэмпаральныя структуры. . Павел Шпілеўскі беспадстаўна азначаў Зюзю як бога зімы ў беларускай міфалогіі (гл. Кабінетныя багі і духі беларускай міфалогіі). Паводле паданняў, Зюзя ўяўляецца як дзед з доўгай барадой, які жыве ў лесе, ходзіць басанож, без капелюшу, у белым расхрыстаным кажусе. У руцэ трымае вялікую жалезную булаву — доўбню. Ад яго подыху ўздымаецца завіруха і мяцеліца.
«Як зюзя», верагодна, дастасоўвалася да п’яніц з-за падабенства іх чырвоных насоў да чырвонага носа Зюзі
Па-палеску «зюзя» азначае холад, мароз.
Прымаўкі «Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце…» «Зюзя на дварэ — куцця на стале» «Калі ж зіма была марозная, то летам будзе засуха»
У мастацтве
Крыніцы
Літаратура
Зюзя // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 216. — ISBN 5-85700-014-9 Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. ISBN 978-985-01-0903-3
Спасылкі slounik.org — Міфы Бацькаўшчыны
Катэгорыя:Міфічныя істоты Катэгорыя:Беларуская міфалогія Катэгорыя:Зімовыя фальклорныя персанажы