Вабіч — рака ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток Друці (басейн Дняпра).

Апісанне Даўжыня ракі 74 км. Плошча вадазбору 565 км. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,7 км у напрамку на ўсход ад вёскі Бураўшчына Круглянскага раёна, упадае ў Друць за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбар Бялыніцкага раёна.

Асноўныя прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа).

Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча звілістае, шырыня 10—25 м, каналізаванае ад вытоку на працягу 27 км да вёскі Забалацце (Бялыніцкі раён) і ад вёскі Рудня да вусця (12 км).

Максімальны ўзровень разводдзя ў 3‑й дэкадзе сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом адбываецца ў 3‑й дэкадзе сакавіка. На веснавы перыяд прыпадае 52 % гадавога сцёку.

У рацэ водзяцца шчупак, верхаводка, пячкур, ялец, плотка, ёрш, акунь і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Круглянскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Друці