Міхал Сервацы Вішнявецкі (1680—1744), прадстаўнік роду Вішнявецкіх. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (1702—1703, 1707—1735), гетман вялікі літоўскі (1703—1707, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі (з 1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі.
Біяграфія
Падчас грамадзянскай вайны ў Літве ў 1700 годзе, быў кіраўніком апазіцыі шляхты (Алькеніцкая канфедэрацыя), якая выступала супраць роду Сапегаў, прадстаўнікі якога займалі ў той час вядучыя пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. Маршал надзвычайнага сейма які праходзіў з 11 чэрвеня па 19 жніўня 1703 года ў горадзе Любліне. Некалькі разоў быў маршалам Трыбунала Літоўскага.
Падтрымліваў Аўгуста ІІ Моцнага да 1707 года, затым перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага.
У 1707 годзе паводле пагаднення з каралём Станіславам Ляшчынскім адмовіўся ад булавы гетмана вялікага і пасады віленскага ваяводы, застаўшыся гетманам польным.
У 1709 годзе ў Скамарохах быў узяты расійскім войскам у палон, перавезены ў Глухаў, быў арыштаваны і вывезены ў Расію, у 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую і эмігрыраваў.
У 1716 годзе прызнаў Аўгуста ІІ Моцнага польскім каралём і вялікім князем літоўскім і вярнуўся на радзіму ў Вішнявец, дзе займаўся праектаваннем і будаўніцтвам палаца, які быў узведзены паміж 1731—1744 гадамі.
У 1733 годзе, будучы прыхільнікам Расіі, падтрымліваў кандыдатуру Аўгуста ІІІ.
Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду, пасля яго смерці ўладанні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшаздзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх.
Памёр у 1744 ў Мерачы (Літва), быў пахаваны ў Вішняўцы ў кармеліцкім манастыры.
Сям’я
Князь Міхал Сервацы Вішнявецкі быў тройчы жанаты. У 1695 ажаніўся з Кацярынай (1680—1725), дачкой вялікага маршалка літоўскага Яна Караля Дольскага (1640—1695). Дзеці ад першага шлюбу: Ганна Вішнявецкая (1700—1732), жонка з 1721 г. ваяводы троцкага Юзафа Агінскага (каля 1693—1736); Альжбета Вішнявецкая (1701—1770), жонка з 1722 вялікага лоўчага кароннага і ваяводы смаленскага Міхаіла Здзіслава Замойскага (каля 1679—1735).
У 1725 другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Магдаленай Чартарыйскай (1728), дачкой вялікага харунжага літоўскага і старасты пінскага князя († 1750).
У 1730 г. у трэці раз ажаніўся з княгіняй (1703—1747), дачкой вялікага канцлера літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушка (1676—1746).
Галерэя
Літаратура А. П. Грыцкевіч. Вішнявецкія //
Спасылкі
Князья Корибут Вишневецкие
Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Гетманы вялікія літоўскія Катэгорыя:Канцлеры вялікія літоўскія Катэгорыя:Гетманы польныя літоўскія Міхал Сервацы Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старосты пінскія Катэгорыя:Удзельнікі Паўночнай вайны Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты мерацкія Катэгорыя:Старосты вілкавішскія Катэгорыя:Памерлі ў Алітускім павеце