Дуле́бы — раннеславянскае племя, найбольшае сярод продкаў сучасных чэхаў. Жылі на Дунаі, на тэрыторыі Аварскага каганату, з якімі варагавалі і якіх называлі "обры" (назва патрапіла ў "Аповесць мінулых часоў" як кніжная веда адукаваных манахаў па гісторыі падунайскіх славянскіх плямёнаў)А.С. Кибинь. Дулебы и обры (авары) Повести временных лет // Петербургский исторический журнал. № 3 (15). 2017. С. 152.

У тапаніміі З дулебамі часам звязваюць некалькі назваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі (паміж Бялынічамі і Клічавам) — тапонімы Дулеба (цяпер Дулебы) і Дулебна (цяпер Дулебня), гідронім Дулебка (назва ракі), таксама назва Дулебскае балота, усе яны знаходзяцца побач адзін аднаго.

Гл. таксама Славяне Вялікае перасяленне народаў Славянская каланізацыя Беларусі Кумар

Крыніцы

Літаратура [Ерм1990] Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ., 1990. ISBN 5-340-00614-X.

Катэгорыя:Славянскія плямёны Катэгорыя:Славянскія плямёны ў Беларусі