Ба́ба-Яга́, Ба́ба-Юга́, Ягіня — у славянскай міфалогіі і фальклоры злая чараўніца, гаспадыня ўсіх ведзьмаў.

Яна страшная, чорная, старая, раскудлачаная. Жыве ў хатцы на курыных ножках. Ездзіць у ступе, кульбаю ці таўкачом паганяе і замятае след памялом. Як і іншыя падуладныя ёй ведзьмы, яна лётае таксама на мятле, качарзе, лапаце, граблях, мыліцы.

Паводле павер’яў беларусаў, Баба-Яга — касцяная нага і падначаленыя ёй ведзьмы харчуюцца душамі людзей, ад чаго і робяцца паветранымі, лёгкімі, як душы.

Вобраз у мастацтве

Вобраз Бабы-Ягі шырока выкарыстоўваўся творцамі сучасных казак, а з 1990-ых гадоў і рускага фэнтазі. У прыватнасці, вобраз Бабы-Ягі сустракаецца ў Андрэя Бяляніна ў цыкле твораў «Таемны вышук цара Гароха» і інш. А ў аповесці «Лукамор’е» Андрэя Алівярдзіева ўпершыню ў сучаснай літаратуры асвечаны дзяцінства і юнацтва гэтага персанажу.

Літаратура Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданьне. Укладальнік: Уладзімір Васілевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5

Спасылкі

Катэгорыя:Міфічныя істоты