Ям-Запольскі мір — мірны дагавор паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, заключаны на 10 год 6 студзеня 1582 ў в. Ківеравай гары (за 15 вёрст ад Запольскага яма, адсюль назва) пасламі Івана Грознага і Стэфана Баторыя пры пасярэдніцтве папскага легата Антоніа Пасевіна. Ям-Запольскім мірам скончана Лівонская вайна, якую пачаў Іван Грозны з Вялікім княствам Літоўскім за валоданне Лівоніяй. Паводле ўмоў міру, у абмен на адмову ад захопленых Іванам Грозным Лівоніі і Полацка, Маскоўская дзяржава атрымала назад Вялікія Лукі і іншыя землі, захопленыя Стэфанам Баторыям у ходзе вайны.

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Расіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Мірныя дагаворы Сярэдневякоўя Катэгорыя:Мірныя дагаворы XVI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыя Пскова Катэгорыя:Лівонская вайна