Уладзімір Дудзіцкі, сапр. Уладзімір Ермалаевіч Гуцька (, Дудзічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер у Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — пасля ) — беларускі , , , .
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1927 годзе пераехаў у Мінск. Скончыў 22-ю мінскую сямігодку (1930), паступіў у МБПТ. Разам з С. Астрэйкам, Л. Калюгам, С. Русаковічам быў выключаны з «воўчым білетам» як «нацдэм». Дапамогай Л. Калюгі і У. Хадыкі ўладкаваўся на работу стыльрэдактарам у газету «Савецкая Беларусь». Пазней працаваў стыльрэдактарам у выдавецтве БелАН; адначасова займаўся на падрыхтоўчых курсах пры БДУ. Паступіў на літаратурна-лінгвістычны факультэт МВПІ. Арыштаваны ДПУ БССР 23 лютага 1933 года. Асуджаны 10 жніўня 1933 года як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Тэрмін адбываў у Новасібірску, Марыінску, Казахстане, Узбекістане. Пасля дазволу вярнуцца ў Беларусь жыў у Віцебску. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры; экстэрнам здаў экзамены за курс педінстытута. У 1939 годзе звольнены з педагагічнай работы рашэннем Віцебскага абкама КП(б)Б. Вымушаны пакінуць Віцебск, а потым і Беларусь. Хаваўся ў Расіі. Напярэдадні вайны вярнуўся ў Беларусь.
Падчас нямецкай акупацыі жыў у Мінску, Барысаве. Займаўся культурнай дзейнасцю, працаваў загадчыкам аддзела культуры Мінскай гарадской управы (1941—1942), пазней — кіраўнік Барысаўскага акруговага аддзела Беларускай Народнай Самапомачы. Увайшоў у склад БЦР, узначаліў аддзел прапаганды Беларускай Краёвай Абароны. Падчас вайны маці У. Дудзіцкага забілі савецкія партызаны. Летам 1944 года выехаў у Германію. Далучыўся да Камітэта вызвалення народаў Расіі генерала А. Уласава і ўзначаліў прапаганду фарміравання беларускіх падраздзяленняў пры арміі Уласава; скончыў курсы прапагандыстаў, працаваў у арганізацыі «Вінета». Служыў у Міністэрстве прапаганды.
Пасля капітуляцыі Германіі жыў у Зальцбургу (Аўстрыя), у амерыканскай акупацыйнай зоне. Затым перасяліўся ў Венесуэлу, дзе заснаваў Беларускі камітэт. Падтрымліваў сувязі з беларусамі, пісьменнікамі-эмігрантамі ў ЗШАСавік Л. …. Вёў актыўную перапіску з Ю. Віцьбічам. У 1950 — пачатку 1960-х гадах галоўны рэдактар беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне» ў Мюнхене. З 1961 года ў ЗША. Некаторы час жыў у Нью-Ёрку, пазней перабраўся ў Індыяну, дзе выкладаў рускую мову ва ўніверсітэце Блумінгтана. Неўзабаве вярнуўся ў Венесуэлу.
Сляды У. Дудзіцкага, не толькі цікавага і таленавітага чалавека, але і пітка ды лавеласа, губляюцца ў канцы 1970-х гадоў. Паводле ўспамінаў яго жонкі Веры, магчыма, ён не вытрымаў цяжкай настальгіі, выехаў у 1972 годзе на Радзіму і знік у Савецкім Саюзе. Яніна Каханоўская (пляменніца Антона Луцкевіча і бабуля Данчыка), лічыла, што паэт з Венесуэлы выехаў у Аргенціну, дзе было шмат прасавецкіх эмігрантаў, там напіўся і, нецвярозы, вывезены ў СССР. На думку Лявона Юрэвіча, Дудзіцкі мог кінуць жонку і дзяцей для чарговага кахання і чарговай краіны.
Рэабілітаваны па справе 1933 года (№ 14618-с, захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі) ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956 года.
Творчасць Першы складзены У. Дудзіцкім зборнік вершаў «Песні і думы» знік у 1933 годзе пасля яго арышту ДПУ і, мусіць, быў там спаленыСідарэвіч А.…. Дэбютаваў у друку ў 1937 годзе. Другі зборнік паэзіі, «Напярэймы жаданням», быў складзены У. Дудзіцкім на пачатку 1940-х, але не быў выдадзены праз вайну. Актыўна выступаў з вершамі, паэмамі, артыкуламі ў друку на акупаванай тэрыторыі падчас 2-й сусветнай вайны. У вайну склаў 2 зборнікі вершаў, але яны не выйшлі. Затым вершы, паэмы, проза, пераклады У. Дудзіцкага друкаваліся ў многіх эміграцыйных выданнях. У 1948 годзе ў лісце да Ю. Віцьбіча У. Дзудзіцкі паведамляў, што падрыхтаваў да друку зборнікі «Хвалі» і «Да блізкіх і далёкіх», а ў 1953 годзе пісаў пра зборнік «Журботныя струны», аднак і гэтыя зборнікі не выйшлі. Толькі ў 1994 годзе Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку выдаў зборнік спадчыны У. Дудзіцкага «Напярэймы жаданням». У зборнік увайшлі вершы, паэмы («Клятва духу», «Звер двухногі», «Маіх уяў ружовых ранак», «Сцені»), пераклады, проза, публіцыстычныя артыкулы, успаміны.
Творчасць У. Дудзіцкага цалкам пабудавана на нацыянальнай тэматыцы, увасоблена ў традыцыйных і літаратурных вобразах. Асноўныя тэмы — лёс радзімы, яе гісторыя, прырода, мова, туга па родных людзях. Стыль твораў вылучаецца ўнутраным драматызмам, перажытасцю матэрыялу, афарыстычнасцю фразы. У. Дудзіцкі тонкі і глыбока-эмацыянальны лірык, яго паэзіі ўласціва трагедыйна-настальгічная афарбаванасць. Паэмы У. Дудзіцкага — новая, цікавая з'ява ў беларускай літаратуры XX ст., у іх па-новаму выяўлены суадносіны сацыяльных эмоцый і індывідуальных перажыванняў, зусім па-новаму раскрываецца паняцце нацыянальнага патрыятызму.
У. Дзудзіцкі ведаў іспанскаую, англійскую, нямецкую мовы. Займаўся перакладамі.
Творы У кн.: Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. — Мн., 1992. Напярэймы жаданьням = Striving toward desire: збор. — Нью-Ёрк, 1994. — XXIX, 312 с. (175 паэтычных, 5 празаічных твораў, 6 перакладаў) У кн.: А часу больш, чым вечнасць: Літаратура беларускага замежжа. 1995. (26 вершаў і ўрывак з паэмы «Маіх уяў ружовых ранкі»). У кн.: Архіўная кніга. — Нью-Ёрк, 1997. У кн.: Краса і сіла. 2003. У кн.: Эквівалент: зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы. 2005. (проза) У кн.: кніга беларускіх мемуараў на эміграцыі; «Бібліятэка Бацькаўшчыны», 2005. (проза) Творы / Укладанне, прадмова і бібліяграфічны каментарый Л. Юрэвіча. — Мн.: Лімарыус, 2010. (206 вершаваных, 10 прозаічных твораў, 6 перакладаў)
Заўвагі
Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
Сачанка Б. З малавядомага і забытага // ЛіМ. 1991, 28 чэрв.;
Савік Л. Напярэймы жаданням // Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001. Сідарэвіч А. Жыццё і ліра Уладзіміра Дудзіцкага: Рэцэнзія на кнігу «Напярэймы жаданням» // Рэцэнзіі: Наша ніва — Эл.рэсурс nashaniva.by. 11:43, 24 ліст. 2010. Юрэвіч Л. Невыноснае дзіця беларускай эміграцыі [скарочаны тэкст прадмовы да выдання твораў Уладзіміра Дудзіцкага («Лімарыус», 2010)] // Новы Час online [Эл.рэсурс], 11.02.2019.
Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларусы ў Венесуэле Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны