Васкрасенскі сабор, Сабор Уваскрэшання Гасподняга — праваслаўны храм у г. Барысаве. Знаходзіцца ў старай частцы Барысава на гандлёвай плошчы. Сабор з’яўляецца вельмі яскравым прыкладам маскоўска-яраслаўскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю на Беларусі, прысутнічаюць прыкметы стылізацыі формаў маскоўскага царкоўнага будаўніцтва XVII стагоддзя.

Гісторыя

Да пабудовы сучаснага сабора на яго месцы знаходзілася драўляная Васкрасенская царква, збудаваная ў 1620—1648 гадах, якая згарэла ў 1865 ці 1867 годзе. Пасля гэтага архітэктарам П. Мяркулавым пры ўдзеле рэктара Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу Л. М. Бенуа быў распрацаваны праект новага храма — сабора ў гонар Уваскрасення Хрыстовага з чырвонай цэглы.

Дадзены праект быў зацверджаны па асабістым хадайніцтве мінскага епіскапа . Ужо ў верасні 1871 на гандлёвай плошчы, на месцы ранейшага Спаса-Праабражэнскага храма, адбылася закладка сабора.

Будавалі сабор высокакваліфікаваныя муляры з Івянца, а для афармлення інтэр’еру былі запрошаныя віленскія мастакі Елішэўскі і Трутнеў. Пытаннямі фінансавання будаўніцтва і яго забеспячэннем неабходнымі матэрыяламі загадваў маршалак мясцовага дваранства Уладзімір Ярмольскі, а тэхнічнае кіраўніцтва ажыццяўляў архітэктар Сяргей Пятровіч ІваноўИстория .

Асвячэнне новага сабора адбылося 20 кастрычніка 1874 года, яго ажыццявіў правялебны Аляксандр. Па даных 1901, у парафіі налічвалася з гараджан 2954 мужчыны і 2966 жанчын і жыхары 9 навакольных вёсак. Сабор, закрыты ў 1937 годзе, узнавіў сваю дзейнасць у час вайны. У 1945 годзе быў перададзены вернікам.

Архітэктура

Сабор уяўляе сабой дзевяцікупальны трохнефны трохапсідны храм з трыма прытворамі.

Храм з’яўляецца крыжовым у плане, цэнтральны аб’ём у плане квадратны. Яго памеры наступныя — даўжыня складае 27 метраў, шырыня — 23 метра, а вышыня — 12 метраў. Кубападобны асноўны аб’ём завершаны традыцыйным для праваслаўнага храмабудаўніцтва пяцікупаллем на чатырохсхільным даху, які мае ў цэнтры цыліндрычны светлавы барабан і купал-цыбуліну, а па кутах узведзены цыліндрычныя барабаны з макаўкамі. Такія ж купалы прысутнічаюць над апсідай і бакавымі прыбудовамі. Сярод дэкаратыўных элементаў багата ўпрыгожанага фасада — какошнікі, ліштвы і (як арачных аконных, так і дзвярных праёмаў) з паўкруглымі і трохвугольнымі франтонамі, прафіляваныя карнізы, вуглавыя руставаныя пілястры, філёнгі, кантрастуючы з чырвоным киричным фонам. Для падкрэслення галоўнага арачнага ўваходу выкарыстаны вялікі партал, які выглядае прафіляванай аркай на 4 бочкападобных слупах.

Асаблівую ўрачыстасць і вытанчанасць вобразу сабора надае каларыстычны кантраст чырвоных цагляных сцен, упрыгожаных элементамі архітэктурнай пластыкі: вуглавымі калонамі, налічнікамі вокнаў, парталамі, кілепадобнымі какошнікамі.

Званіца

У 1907Часам у якасці даты прыводзіцца 1913 год. Гл.:  годзе перад храмам на адной восі з ім узведзена цагляная званіца, створаная з цэглы ў стылі самога храма па праекце архітэктара В. Струева. Званіца, якая ўяўляе сабой вежападобны шатровы будынак, з’яўляецца трох’яруснай — васьмярык на двух чацверыках — і завяршаецца макаўкай. Першы ярус займае брама. У ліку іншых званіца сведчыць аб добрым веданні Струевым народнага дойлідства і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Інтэр’ер

Унутраная прастора, якая асвятляецца двума радамі аконных праёмаў, падзелена чатырма магутнымі слупамі на 3 нефы, перакрытых крыжовымі скляпеннямі. Тыя ж чатыры слупы пры дапамозе парусаў падтрымліваюць светлавы барабан са сферычным купалам, што знаходзіцца над сяродкрыжжам.

Сцены раскрапаваны пры дапамозе профіляў і лапатак. У канцы апсіды знаходзіцца фрэскавая выява , на крыжавых скляпеннях на падпружных арках — арнаментальная размалёўка. Над уваходам у царкву знаходзяцца хоры, адкрытыя арачным праёмам. На хоры вядзе лесвіца з тамбура. Галоўны прастол у імя Уваскрэсення Хрыстова размешчаны ў апсідзе, па левы бок ад яго знаходзіцца прастол у гонар святога князя Уладзіміра, па правую ж — пасад у гонар святога князя Аляксандра Неўскага. Усе тры іканастасы зробленыя з дубу і з’яўляюцца неафарбаванымі. Галоўны з’яўляецца чатырох’ярусным з 24 абразамі, іканастасы з абодвух прыдзелаў — аднаярусныя з 10 абразамі кожны. Іх упрыгожваюць пазалочаныя калоны, разьба, рамы і карнізы.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Барысава Катэгорыя:Саборы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:1907 год у Беларусі