«Тузін Гітоў» — інтэрнэт-партал, створаны ў 2003 годзе і прысвечаны беларускай музыцы.
Праект мае на мэце прапагандаваць музыку, створаную на Беларусі, заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей. Партал «Тузін Гітоў» з’яўляецца прыватным некамерцыйным беларускамоўным сеткавым выданнем, самастойна вызначае сваю інфармацыйную палітыку, характар і змест інфармацыі, рэкламы, аўдыё- і відэа-матэрыялаў. На 2009 год меў больш за 50 тыс. штомесячных наведнікаў, якія спампоўвалі больш за 80 тыс. песняў.
Гісторыя
«Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве 12 кастрычніка 2003. Сайт некалькі разоў мяняў свой адрас. Першапачаткова ён знаходзіўся па адрасе music.fromby.net. Пазней адрас змяніўся на tuzin.fm, але праз цяжкасці з даменам перамясціўся на tuzinfm.by. З мая 2017 года партал даступны і на tuzin.by. Бэк-каталог артыкулаў прадстаўлен на mpby.ru .
У 2004 годзе сумесна з Беларускім калегіюмам выдаў кнігу «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» з апісаннем 20 музычных альбомаў 1970—1990-х гадоў.
З 2004 года выпускае радыёперадачу свайго гіт-парада пад назвай «Радыё Тузін», якую вядзе саліст гурта «Палац» Алег Хаменка. Ад пачатку перадача выходзіла на Радыё «Рокс» (Мінск), з 2005 года — на Радыё «Мінск», з 2006 г. — на Радыё «Рацыя» (Беласток). У 2005—2011 гадах штогод выпускаў складанку з 12 песняў-пераможцаў свайго сеціўнага гіт-параду пад назовам «Прэм’ер Тузін» (2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2011). У 2005—2007 гадах браў удзел у ладжанні цырымоніі ўзнагароджання найлепшых музыкаў краіны «Рок-каранацыя». 16 сакавіка 2006 года ў Вільні (Літва) правёў канцэрт «Рок-рэвалюцыя» з удзелам гурта N.R.M. У 2006 годзе разам з выдавецтвам VoliaMusic выдаў складанку «Песьні свабоды». 3 лістапада 2007 года зладзіў у мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены канцэрт памяці паэта Анатоля Сыса для збору сродкаў яму на помнік. 31 жніўня 2008 года аднавіў у Мінску пасля 12-гадовага перапынку музычны фэстываль «Рок па вакацыях». 23 мая 2009 года на лётнішчы Баравая (Мінскі раён) браў удзел у фестывалі «Bela Music», які ладзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У 2009 і 2011 гадах разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» выдаў музычныя кружэлкі «Тузін. Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» з перакладзенымі на беларускую мову песнямі іншамоўных выканаўцаў. У 2011—2012 гадах ладзіў акустычныя канцэрты «Тузін. Unplugged» з удзелам беларускіх рок-выканаўцаў. У 2012—2013 гадах правёў шэраг канцэртаў «Жывы Тузін». У 2012 годзе сумесна з радыё «Рацыя» (Беласток) выдаў аўдыёкнігу Сяржука Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». У 2012—2013 гадах супольна з падрыхтаваў дыск музычнай агучкі класікі беларускага нямога кіно «Тузін. Немаўля». У чэрвені 2014 года разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна» выпусціў складанку песняў «Апошні золак». Таксама ў 2014 годзе супольна з фондам «Вяртаньне» правёў конкурс маладых выканаўцаў «Засьпявай.by», чарговы быў распачаты ў 2017 годзе.
У якасці працягу «Тузін. Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» новы падобны музычны праект “Global Reload” быў распачаты ў 2014 годзе, сярод удзельнікаў якога адзначыліся Андрэй Макарэвіч і іншыя.
Ацэнкі У інтэрв’ю з заснавальнікам Сяргеем Будкіным у сувязі з першай гадавінай сайта Вольга Самусік з «Музыкальной газеты» зазначыла, што music.fromby.net самы папулярны сярод беларускамоўных інтэрнэт-парталаў. У сваім тэматычным артыкуле 2005 года яна ж назвала Тузін Гітоў «самым запатрабаваным беларускім музычным сайтам». У справаздачы з вечара з нагоды пяцігоддзя партала Тузін Гітоў быў рэкамендаваны Ганнай Ждановіч з «Белорусов и рынка» ў якасці аднаго «з найбольш буйных рэсурсаў у Інтэрнэце, прысвечаных беларускай музыцы».
У інтэрв’ю «Музыкальной газете» ў 2006 годзе рок-князёўна Руся прызнавала, што партал, які «набраў абароты», – хросны бацька яе гурта «Indiga».
Падчас прэзентацыі складанкі «Прэм’ер Тузін 2007» у 2008 годзе музыка Лявон Вольскі адзначыў, што «Тузін Гітоў» «з’яўляецца адзіным кампетэнтным гіт-парадам Беларусі».
Заснавальнік «Ultra-music.com» Вячаслаў Радзівонаў праз «Будзьма беларусамі!» даў сваю ацэнку партала на яго сямігоддзе: «Унікальная і вельмі своечасовая з’ява. Ён з’явіўся менавіта тады, калі беларускамоўнай музыцы была неабходная падтрымка, магчымасць давесці яе да вялікай аўдыторыі».
Павел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэмій Беларусі на 2013 год пакрытыкаваў партал за тое, што хіт-парад не працаваў цягам года, але пахваліў афлайнавую актыўнасць, «два цудоўных праекта: „Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі“ і „Тузін.Немаўля“».
Створаныя пры ўдзеле партала дыскі Прэм’ер Тузін (2005-2011) Песьні свабоды (2006) Тузін. Перазагрузка (2009) Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011) Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі (казкі Сяржука Вітушкі, 2012) Тузін.Немаўля (дыск і арт-праект, 2012-2013) Апошні золак (супольны праект і зборнік песень, 2013-2014) Re:Песняры (канцэрт і дыск, 2014)
Канцэрты і іншыя праекты Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу (кніга, 2004) РадыёТузін (радыёверсія хіт-парада) Рок-рэвалюцыя (канцэрт у Вільні, 2006) Рок-каранацыя (2005-2007) Канцэрт памяці Анатоля Сыса (2007) Рок па вакацыях (фестываль, 2008) Bela music (фестываль, 2008) Тузін.Unplugged (серыя акустычных канцэртаў, 2011-2012) Жывы Тузін (серыя канцэртаў, 2012-2013) Засьпявай.By (конкурс маладых выканаўцаў, 2014) Засьпявай 2.0 (конкурс маладых выканаўцаў, 2015) Героі году (музычная прэмія, уручаецца штогод з 2011) Oktoberfest. Хмель жывой музыкі (серыя канцэртаў, 2015) Новае пакаленьне на Новы Год (навагодняе шоу для Белсата, 2016) Ненаўмысны шэдэўр (дакументальны фільм для Белсата, 2016) Belsat Music Live (музычная праграма для Белсата, з 2017) (Не)расстраляныя (2017–2018) 10 год прыгод (навагодняе шоу для Белсата, 2018) Канцэрт памяці Міхаіла Анемпадыстава (2018) 60 беларускамоўных гітоў сучаснасці (сумесна з Letapis.by, 2018) Нас у Маскве не зразумеюць (навагодняе шоу для Белсата, 2019)
Дзяржаўны ціск У 2013 годзе брэсцкі канцэрт у падтрымку праекта Тузін.Немаўля быў адменены гарадскімі ўладамі па ідэалагічных прычынах. Узнагароды і намінацыі CD + MP3 «Прэм’ер Тузін 2005» (Рок-каранацыя 2005, «Праект года») CD + MP3 «Прэм’ер Тузін 2006» (Рок-каранацыя 2006, «Праект года») Tuzin.fm (фестываль «Рок-кола» 2007, дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху») Тузін. Перазагрузка (Рок-каранацыя 2009, «Праект года») Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (, «Праект года») Серыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (, «Падзея года») CD + MP3 «Шосты Прэм’ер Тузін» (згодна з дадзенымі лейбла гуказапісу «Vigma», самы прадавальны дыск года) Праект «Радыё Tuzin.fm» (аўтар: Хрысціна Дарапей) (форум «» (2014), 2-е месца ў камерцыйнай секцыі) Конкурс-праект «Засьпявай» (аўтар: Хрысціна Дарапей) (форум «» (2015), 1-е месца ў катэгорыі PR-праектаў) Трайны DVD і серыя канцэртаў «Тузін.Немаўля» (аўтары: Сяргей Будкін, Tuzin.fm, ) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў) Лагатып «Тузін.Немаўля» (аўтар: студыя Adliga) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 2-е месца ў катэгорыі лагатыпаў) Афіша да фільма «Прастытутка» проекта «Тузін.Немаўля» (аўтар: Васіліса Паляніна-Календа) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», 3-е месца ў катэгорыі афіш) Дызайн парталу Tuzin.fm (аўтар: студыя Pras.by) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», намінацыя ў катэгорыі вэб-сайтаў) Tuzin.Unplugged (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014», намінацыя ў катэгорыі грамадсказначных праектаў) Re:Песьняры (аўтар: Сяргей Будкін) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў) Апошні золак (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015», 2-е месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў) Праект «Global Reload» і конкурс «Засьпявай 2.0» (галоўныя падзеі года па версіі Будзьма беларусамі! у катэгорыі «Галоўныя музычныя падзеі года») «Belsat Music Live» (аўтар: Сяргей Будкін) (The Adami Media Prize-2018, спецыяльная згадка ў катэгорыі «Забаўляльнае тэлебачанне»)
Крыніцы
Спасылкі Галоўная старонка
Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:Музычныя сеткавыя рэсурсы Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі