Сядзіба Панямунь — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18 ст., знаходзіцца на ўсходняй ускраіне Гродна.

Гісторыя

Пабудаваная ў 1771 па праекце архітэктара Ю. Аляхновіча, у стылі позняга барока, перабудаваная ў 19 ст. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ансамбль абмежаваны з поўдня ракой Нёман, з усходу і поўначы - глыбокім ровам. Сядзібны дом і адчынены перад ім партэр, умацаваныя сценкамі тэрас, размешчаныя ў глыбіні пейзажнага парка, на стромкім беразе.

Уезд пазначаны капліцай (сяр. 19 ст.) неагатычнага стылю. Гаспадарчыя і службовыя пабудовы былі вынесеныя за межы параднай часткі ансамбля і размешчаныя з заходняга боку сядзібнага дому ў адзін шэраг. Службовыя памяшканні адчыненага цокальнага паверху дваровага фасада былі звязаныя з памяшканнямі параднага паверху. Аднапавярховы сядзібны дом спачатку быў цагляным, затым частка разбураных сцен замененая драўлянымі.

Сучасны стан Захаваўся фрагмент вуглавой вежы, якая вылучаецца плыўным абрысам тонкай і складанай профільнай планоўкай карнізаў і апраўленняў, здвоенымі пілястрамі і ажурнымі капітэлямі, гарызантальнай рустоўкай. У цэнтры галоўнага фасада чатырох-калонны падстрэшак. Палацавы фасад упрыгожаны порцікам на высокім цокалі.

Таксама захавалася капліца. На галоўным фасадзе прамавугольнага ў плане збудавання ўзвышаецца шатровая васьмігранная званіца. Уваход вырашаны вялікім стральчатым парталам, бакавыя фасады чляняцца такой жа формы вокнамі.

Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008. Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993. Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск, 1986. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. – Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1993. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 3. Województwo trockie, Księstwo Żmudzkie, Inflanty Polskie, Księstwo Kurlandzkie. — 413 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Палацы Гродна Катэгорыя:Славутасці Гродна Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1771 годзе Катэгорыя:Паркі Гродна Катэгорыя:Збудаванні Гродна ў стылі барока Катэгорыя:1771 год у Беларусі Катэгорыя:Нямцэвічы Катэгорыя:Друцкія-Любецкія Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Гродне