Radzima.org — інтэрнэт-праект, які рэалізуе магчымасць цэнтралізацыі, сістэматызацыі і сваечасовага абнаўлення краязнаўчай інфармацыі. На сайце прадстаўлены арыгінальны фотаматэрыял, гістарычныя звесткі пра рэгіёны і гарады колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Сайт з’яўляецца даведнікам па Беларусі, Літве, Падляшшы.

Дэклараваныя мэты: Распрацоўка і пазіцыянаванне цэнтралізаванага рэсурсу гісторыка-культурнага і краязнаўчага кірунку; Стварэнне адзінага каталогу — сервісу перадачы і захавання аўтарскіх распрацовак у галіне краязнаўства; Сістэматызацыя, класіфікацыя і перадача інфармацыі пра помнікі гісторыі і культуры Беларусі, Літвы, Польшчы; Перадача ведаў, стварэнне інтэрнэт-энцыклапедыі, як адзін са сродкаў дыстанцыйнай адукацыі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Польская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Англійская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Сайты Беларусі