Абу́хава (, ) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Абухаўскага сельсавета.
Гісторыя Назва, верагодна, паходзіць ад мянушкі Абух. Упершыню згадваецца ў 1559 годзе у актах валочнай памеры як вёска Котрынскай воласці Гродзенскай эканоміі, у 1560 годзе Абухава згадваецца як цэнтр войтаўства. У сярэдзіне XVI стагоддзя — 78 гаспадарак, якія мелі 244 валоў, 149 коней і штогод плацілі ў скарб каля 4,5 тыс. літоўскіх грошаў. У гэты час жыхары вёскі — праваслаўныя.
Славутасці Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (2017) КасцёлУ АБУХАВЕ ЗАКЛАЛІ ФУНДАМЕНТ НОВАГА КАСЦЁЛА
Вядомыя асобы Алесь Залеўскі (нар. 1987) — гродзенскі журналіст і грамадскі дзеяч.
Літаратура Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн., 1993.
Спасылкі
Катэгорыя:Абухаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна