Вуліца Карбышава — вуліца ў Гродна, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада. Названа ў гонар Д. М. Карбышава. Працягласць вуліцы складае прыкладна 500 м (ад вуліцы Энгельса да Будзённага).

Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX ст. Сёння архітэктуру вуліцы фарміруюць дамы пераважна пачатку XX ст., сярод якіх былы будынак пазямельна-сялянскага банка і дом урача з рысамі стылю мадэрн. У будынку, які раней знаходзіўся на гэтай вуліцы, жыў беларускі паэт М. Васілёк.

Гісторыя Старыя назвы — Банкавая, Напалеона.

На вуліцы

Дом урача Тальгейма Будынак пазямельна-сялянскага банка Помнік Чапаеву Беларускі нацыянальны банк Рэстаран «Беласток»

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гродна