Лі Мён Бак (, Осака, Японія) — 10-ты прэзідэнт Паўднёвай Карэі. Перад абраннем займаў пасаду мэра Сеула. Член партыі Ханара. Знаходзіўся на чале ўлады з 2008 па 2013 год.

Пачатак жыцця і адукацыя

У сваёй аўтабіяграфіі «Няма такой рэчы, як міф» Мён Бак сцвярджае, што нарадзіўся ён у карэйскім у той час раёне Накакавачы-гун прэфектуры Осака, Японія (цяпер Хіраноку, горад Осака). Яго японскае імя па пасведчанні аб нараджэнні — Сыкіяма Акіхіра.

У той час яго бацька Лі Чхын У (이 층우) працаваў батраком на японскай жывёлагадоўчай ферме. Яго маці Чхэ Тхэ Уон (채 태원), прэсвітэрыянка, была хатняй гаспадыняй. У Мён Бака тры браты і тры сястры, ён нарадзіўся пятым з сямі дзяцей. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1945 годзе сям’я вярнулася ў родны горад бацькі Похан (Кёнсанбук-до, Паўднёвая Карэя). Падчас Карэйскай вайны сям’я Лі жыла ў галечы, хаця ў Японіі бацька зарабляў досыць, каб адсылаць частку грошай дадому, а таксама запрасіць з Карэі сваіх пляменнікаў для навучання. Цяпер Мён Баку давялося, як і многім іншым дзецям, гандляваць запалкамі і рысавымі роламі ля ваенных баз.

У 1950-х гг. сярэдняя адукацыя была прывілеем. Старэйшы брат быў надзеяй сям’і, таму ў Мён Бака не было бы магчымасці працягваць навучанне, калі б не яго настаўнік, які дапамог яму атрымаць стыпендыю ў Вышэйшую Гандлёвую школу Донджы ў Похане. Там былі начныя заняткі, што дазваляла ўдзень працаваць.

Праз год пасля заканчэння школы Мён-бак паступіў у Карэйскі ўніверсітэт. У сваёй аўтабіяграфіі ён успамінае, як цяжка прыходзілася працаваць, каб жыць і вучыцца ў Сеуле.

Крымінальны пераслед У красавіку 2018 года пракуратура Рэспублікі Карэя абвінаваціла 76-гадовага экс-прэзідэнта ў хабарніцтве, прысваенні сродкаў, злоўжыванні ўладай і запрасіла для яго 20 гадоў калоніі. Былы прэзідэнт не прысутнічаў на слуханні ў знак пратэсту супраць прамога тэлевяшчання са слухання. Лі Мён Бак, стаў чацвёртым паўднёвакарэйскім экс-прэзідэнтам — фігурантам крымінальнай справы.

У кастрычніку 2018 суд горада Сеул прыгаварыў былога прэзідэнта Рэспублікі Карэя Лі Мён Бака па абвінавачванні ў карупцыі і злоўжыванні ўладай да 15 гадоў турмы і штрафу ў памеры 13 млрд карэйскіх вонblr.belta.by.

Спасылкі Кабінет Прэзідэнта (англ.) Карэйская Культурна-інфармацыйная Служба (англ.)

Катэгорыя:Прэзідэнты Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Мэры гарадоў Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Постаі палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Харызматы