На сусветным музычным рынку дамінуюць чатыры асноўныя гуказапісвальныя лэйблы, так званыя major-лэйблы. Гэтыя 4 кампаніі кантралююць каля 70% сусветнага музычнага рынку і каля 85% музычнага рынку ЗША, такім чынам робячы музычны рынак прыкладам алігаполіі:
Universal Music Group (Францыя/ЗША) 25.5% Sony BMG Music Entertainment 21.5% (BMG — прыбытак 2.8 мільярдаў $ (2000), Sony Music Entertainment — ~6 мільярдаў $.) EMI Group (Вялікабрытанія) 13.4% Warner Music Group 11.3% Іншыя лэйблы 28.4% паводле даных IFPI на 2005 год.
Агульны аб'ём рынка ацэньваецца ў 30-40 мільярдаў долараў у 2004 годзе (паводле даных RIAA — 40 мільярдаў і IFPI — 32 мільярды). Агульныя гадавыя продажы адзінак прадукцыі (кампакт-дыскаў, MP3, відэакліпаў) у 2004 годзе склалі 3 мільярды долараў.
У 1918 годзе сусветныя продажы грам-запісаў ацэньваліся ў 100 мільёнаў адзінак.
Катэгорыя:Музычныя лэйблы
en:Music industry