Гогіта Гагацішвілі (; нар. , ) — грузінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Пасля паспяховай гульні за тбіліскі СТУ (19 галоў у 39 матчах) у другім грузінскім дывізіёне стаў іграком «Сіёні», але за паўгода правёў у элітным дывізіёне толькі два матчы. Улетку 2013 года перайшоў у «Чыхуру», у складзе якой гуляў у Лізе Еўропы і стаў пераможцам Суперкубка Грузіі, хоць у чэмпіянаце так ніводнага разу не з’явіўся на полі, застаючыся на лаўцы запасных.
З 2014 года выступаў у другім грузінскім дывізіёне за «Гагру» і «Лазіку», а ўлетку 2015 года перабраўся ў Арменію, дзе стаў іграком «Гандзасара».
У снежні 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з МінскаГрузинский хавбек Гогита Гогатишвили подписал контракт с минским "Динамо". Аднак, замацавацца ў складзе мінчан не здолеў, правёў толькі два матчы за каманду. У маі 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»Гогита Гогатишвили покинул минское "Динамо". У верасні 2017 года далучыўся да клуба «Дзіла».
Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў «Дзілу». У лютым 2018 годзе праходзіў прагляд у «Слуцку», але не падышоў і у выніку распачаў сезон 2018 у «Гагры». У ліпені 2018 года перайшоў у «Шэвардэні-1906».
Сезон 2019 пачынаў у складзе клуба «Зугдзідзі», але ў сакавіку 2019 года перабраўся ў «Тбілісі Сіці», дзе гуляў да канца 2021 года.
Дасягненні Уладальнік Суперкубка Грузіі: 2013
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Грузіі Катэгорыя:Ігракі ФК СТУ Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Сіёні Балнісі Катэгорыя:Ігракі ФК Чыхура Сачхерэ Катэгорыя:Ігракі ФК Гагра Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Лазіка Зугдзідзі Катэгорыя:Ігракі ФК Гандзасар Капан Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дзіла Горы Катэгорыя:Ігракі ФК Шэвардэні-1906 Катэгорыя:Ігракі ФК Зугдзідзі Катэгорыя:Ігракі ФК Тбілісі Сіці