Даніел Златкаў (; нар. , ) — балгарскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Пірын» з роднага горада Благоеўград. У 2007 годзе далучыўся да асноўнай каманды клуба, але ў сезоне 2007/08 з’явіўся на полі толькі ў адным матчы чэмпіянату. У чэрвені 2008 года быў адпраўлены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Пірын» з Гоцэ-Дэлчава. Правёўшы добры сезон (у 27 матчах забіў 7 галоў і аддаў 5 галявых перадач), у маі 2009 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам элітнага дывізіёна «Мінёр» (Пернік), дзе замацаваўся ў аснове. У жніўні 2011 года пакінуў склад «Мінёра» і далучыўся да сафійскай «Славіі».

Улетку 2013 года перайшоў у клуб другога турэцкага дывізіёна «Балуспор». У жніўні 2014 года вярнуўся на радзіму, падпісаўшы кантракт з плоўдзіўскім «Боцевам». За новы клуб, аднак, дэбютаваў толькі 10 сакавіка 2015 года ў матчы супраць «Лакаматыва», прапусціўшы да гэтага доўгі перыяд з-за траўмы. У далейшым замацаваўся ў аснове «Боцева».

Улетку 2016 года трэнер «Боцева» Мікалай Костаў вырашыў не падаўжаць кантракт Златкава, і той перайшоў у клуб «Чэрна Мора». Абаронца нават паспеў згуляць некалькі матчаў за новы клуб, але ў верасні таго ж года Костаў быў звольнены, і Златкаў вярнуўся ў «Боцеў». У лютым 2017 года пагадненне з плоўдзіўскім клубам было разарвана па пагадненні бакоў.

У сакавіку 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска"Шахтер" объявил о подписании болгарских защитника и вратаря. У пачатку сезону гуляў за дубль, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 мая 2017 года ў матчы з «Іслаччу», дзе адгуляў усе 90 хвілін і на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 2:1. У ліпені 2017 года «Шахцёр» па просьбе іграка выставіў яго на трансфер"Шахтер" выставил Златкова на трансфер, і да канца сезону Златкаў не з’яўляўся на полі.

У снежні 2017 года Златкаў заявіў, што можа завяршыць футбольную кар’еру і стаць байцом MMAЭкс-защитник «Шахтера» Златков может завершить футбольную карьеру и стать бойцом ММA. У жніўні 2018 года вярнуўся ў футбол, стаўшы іграком клуба трэцяга балгарскага дывізіёна «Віхрэн» з СанданскагаФакт: Даниел Златков е футболист на Вихрен. У жніўні 2021 года перайшоў у «Дабруджу», а па заканчэнні сезона 2021/22 завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Балгарыі Катэгорыя:Ігракі ФК Пірын Благоеўград Катэгорыя:Ігракі ФК Пірын Гоцэ-Дэлчаў Катэгорыя:Ігракі ФК Мінёр Пернік Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК Балуспор Катэгорыя:Ігракі ФК Боцеў Плоўдзіў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Чэрна Мора Варна Катэгорыя:Ігракі ФК Віхрэн Катэгорыя:Ігракі ФК Дабруджа Добрыч Катэгорыя:Байцы змяшаных адзінаборстваў