Ві́ктар Мака́равіч Ільі́н (, в. Сялец, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электратэхнікі. Ганаровы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі БДУІР, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.
Біяграфія У 1953 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1963—1966 гадах працаваў намеснікам дэкана, з сакавіка 1971 года — дэкан энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. З лістапада 1971 года пераведзены на пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). З лютага 1973 года па чэрвень 2000 года — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
З’яўляўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. Аўтар 40 навуковых прац і трох вынаходак.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па тэорыі нелінейных электрычных ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагнітных матэрыялаў. Аўтар навучальных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.
Узнагароды і прэміі Ордэн Айчыны III ступені (1999) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «Ветэран працы» Медаль «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Вялікі сярэбраны медаль ВДНГ СССР Дзве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Ільін Віктар Макаравіч Наталья Писарева Почётный ректор. Судьба Виктора Ильина, без преувеличения, неотделима от истории отечественной науки… // СБ. Беларусь сегодня Ильин Виктор Макарович // Узнагароды Беларусі
Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Рэктары БДУІР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэканы энергетычнага факультэта БНТУ Катэгорыя:Аўтары падручнікаў