Ясэ Туомінен (; нар. , , Фінляндыя) — фінскі футбаліст, нападнік польскага клуба «Брук-Бэт Тэрмаліца» з Няцечы і былы ігрок нацыянальнай зборнай Фінляндыі.
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Рэйпас», але дарослую кар’еру пачаў у іншым клубе з роднага горада — «Лахты». У 2013—2014 выступаў у асноўным за фарм-клуб «Лахты Акатэмія» ў трэцім фінскім дывізіёне, а ў пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу МП з другога дывізіёна. У верасні вярнуўся ў «Лахты», дзе стаў гуляць у асноўным складзе. Паспяхова правёў сезон 2016, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце Фінляндыі і стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб БАТЭ, і ў сакавіку клубы дамовіліся аб трансферы нападніка. У складзе БАТЭ стаў у асноўным выхадзіць на замену. З красавіка па чэрвень 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся на поле. Сезон 2018 пачынаў у дублі, аднак неўзабаве стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года атрымаў траўму і выбыў да канца года, вярнуўся на полі толькі ў маі 2019 года, калі пачаў гуляць за дубль. Пазней стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак на полі з’яўляўся нерэгулярна.
У снежні 2019 года перайшоў у шведскі клуб «Хекен». У камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з кастрычніка 2020 года па ліпень 2021 года адсутнічаў з-за траўмы. У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да нарвежскага «Тромсё», а ў студзені 2023 года стаў іграком КуПС з Куапіа. У студзені 2024 года перайшоў у польскую «Брук-Бэт Тэрмаліцу».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Фінляндыі. 9 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Марока (1:0).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Фінляндыі: 2023 Уладальнік Кубка фінскай лігі (2): 2013, 2016 Чэмпіён Беларусі (2): 2017, 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Бронзавы прызёр чэмпіянату Швецыі: 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Фінляндыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Фінляндыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лахты Акатэмія Катэгорыя:Ігракі ФК Лахты Катэгорыя:Ігракі ФК МП Мікелі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Хекен Катэгорыя:Ігракі ФК Тромсё Катэгорыя:Ігракі ФК КуПС Катэгорыя:Ігракі ФК Брук-Бэт Тэрмаліца Няцеча