Фа́ўна ( — багіня лясоў і палёў, апякунка жывёльных статкаў у рымскай міфалогіі) — сукупнасць усіх відаў жывёл, якія жывуць на пэўнай тэрыторыі. Тэрмін прымяняецца да жывёл розных сістэматычных катэгорый, аб’яднаных агульнасцю месца пражывання і спосабу жыцця.

Фаўна Зямлі налічвае не менш за 1,5 млн відаў, пры гэтым штогод адкрываюцца і апісваюцца тысячы новых відаў.

Гл. таксама Флора

Літаратура Экалагічны слоўнік — Экологический словарь: Кніга для вучняў. Мн.: Народная асвета, 1993. — ISBN 5-341-00761-1.

Катэгорыя:Біялогія Катэгорыя:Жывёлы