Маладзёжная вуліца (, ) — галоўная вуліца горада Наваполацка. Самая працяглая вуліца ў горадзе: яе працягласць ад скрыжавання з вуліцай Слабадской у раёне бальніцы да мяжы горада ў бок вёскі Экімань складае каля 8,9 км.
Гісторыя назвы У 1960 годзе новая вуліца рашэннем пасялковага савета была названа вуліцай Зялёнай. Пазней яна была перайменавана ў Маладзёжную — у гонар моладзі, якая будавала горад і самую вуліцу. На 2009 год на вуліцы 214 будынкаў, працягласць — амаль 5 кіламетраў.
Помнікі на вуліцы Маладзёжнай Помнікі Першая палатка: З гэтага месца пачалося будаўніцтва горада. Помнік Пушкіну: Знаходзіцца каля бібліятэкі імя Пушкіна. Помнік воінам-інтэрнацыяналістам, помнік-гармата і г. д. 5 чэрвеня 2013 каля дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Маладзёжнай усталявалі бюст Івану Хруцкаму. Помнік з’яўляецца дакладнай копіяй бюста, усталяванага на магіле Хруцкага ў вёсцы Захарнічы, што недалёка ад Полацка. Мемарыяльны знак з палімербетона выканаў віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Бюст жывапісца стаў падарункам да 55-годдзя Наваполацка ад яго вядомага жыхара, спартсмена Вадзіма ДзевятоўскагаВадим Девятовский подарил родному городу бюст Ивана Хруцкого .
Забудова Школа № 1 гарсавет і гарвыканкам № 45А — крама «Кветкі» (архітэктар А. Машуцін).
№ 49/1 — Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. № 49Б — інтэрнат № 2 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, празваны «Бастыліяй». № 49/2 — Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборам РБ па г. Наваполацк. № 107 — гімназія № 1.
№ 152 — (1980, архітэктары Ю. Шпіт, В. Карака, пры ўдзеле В. Шалкоўскага, Я. Дубліка). У будынку размяшчаецца аднайменны кінатэатр.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка