Званімір «Звонка» Богдан (; 5 студзеня 1942, Сомбар) — сербскі спявак, выканаўца народных песень Сербіі, Харватыі, Венгрыі і Румыніі, найбольш вядомы дзякуючы песням прысвечаным бунеўцам. Акрамя славы спевака, з’яўляецца прызнаным кампазітарам і паэтам, мастаком, вінаробам і ўдзельнікам конных скачак.
Біяграфія Званімір Богдан нарадзіўся ў Сомбары (Ваяводзіна, Сербія) у сям’і бунеўцаў, у часы Другой сусветнай вайны і венгерскай акупацыі Югаславіі. Правёў дзяцінства на ферме свайго дзеда Сціпана Кукурузара; яго дзед па бацькавай лініі Франья, які быў візничим і тамбурашам, перадаў Звонку любоў да коней і народнай музыкі. Пасля непрацяглай працы ў Сомбарскім тэатры, ён ва ўзросце 19 гадоў паступіў у тэатральную акадэмію ў Бялградзе, зарабляючы на жыццё спевамі ў кафэ. Кантракт з гатэлем «Уніян», які быў месцам сходу белградскай багемы, паспрыяў яго кар’еры, каля 30 гадоў Званімір даваў канцэрты ў Уніяне пры кожным візіце ў сталіцу. Яго першы значны сольны канцэрт адбыўся на тэрасе Бялградскай крэпасці.
У 1971 годзе была запісана самая вядомая песня Звонкі Богдана «Hej salaši na severu Bačke» (Гэй, хаты на поўначы Бачкі). З 1972 года ён выступаў са знакавым у свеце народнай музыкі Балкан аркестрам Янік Балажа.
У гады балканскіх войнаў 90-х, Богдан адмовіўся ад выступленняў: «Я проста быў не ў настроі для гэтага. Таксама пірацтва квітнела настолькі, што мяне нудзіла ад думкі пра кампазітарскую або выканальніцкую працу… Я толькі спадзяюся, што гэтыя жудасныя часы пройдуць, і мы зноў будзем здольныя жыць па-людску».
У 2004 Званімір Богдан прыняў удзел ва ўплывовым фестывалі Exit, што пераважна збірае гурты ў жанры поп/рок музыкі і адбываецца ў Петраварадзінскай крэпасці; гэта выступленне стала знакавым для народнай музыкі і важным для дыялогу пакаленняў у сербскім грамадстве.
У творчасці Званіміра Богдана ёсць як традыцыйныя народныя песні, так і аўтарскія (як ўжо згаданая «Hej salaši na severu Bačke»). Ёсць у рэпертуары песні на венгерскай і на цыганскай мовах.
У 2000-я гады супрацоўнічаў з вядомымі калектывамі Orkestar Mileta Nikolića (пераемнікі згаданага аркестра Балажа) з Ваяводзіны і Zagrebački tamburaši з Харватыі. Богдан працягвае выступаць у Сербіі і Харватыі, а таксама і ў іншых краінах па запрашэнні дыяспары.
Самыя вядомыя песні з рэпертуару Звонкі Богдана: Hej salaši na severu Bačke Osam tamburaša s Petrovaradina Bunjevačko prelo U tem Somboru Već odavno spremam svog mrkova Ne vredi plakati Govori se da me varaš Kraj jezera jedna mala kuća Stari Fijaker Prošle su mnoge ме Ko te ima, taj te nema Богдан таксама быў вядомым наезнікам, адным з самых паспяховых конных спартсменаў у Ваяводзіне. Першых поспехаў ён дасягнуў яшчэ ў 1970-яЗвонко Богдан — власник коня Диктата, чемпіона Югославії (Yugopapir, 1977) (харв.) . Да 2012 года, калі ён завяршыў кар’еру, на яго рахунку былі перамогі ў Srpski kasački derbi, Slovački kasački derbi, Hrvatski kasački derbi, Subotička milja, Trci grada Subotice, Dužijanci, Zobnatički konjički igre, усталёўваў рэкорды спаборніцтваўНовина про завершення кар'єри (харв.) .
Званімір і яго жонка Мір’яна выхавалі двух дзяцей, маюць трох унукаў. З 1980 года сям’я жыве ў Субаціцы, дзе спадар Званімір валодае імянны вінакурняй. З 2009 года — ганаровы грамадзянін Субаціцы (трэці, хто атрымаў гэта званне).
Уплыў Самыя вядомыя сучасныя музыкі-тамбурашы з Харватыі, як то: Златні Дукаці, Кіча Слабінац і Міраслаў Шкора, — запісалі шмат песень, створаных або выкананых Богданам. Альбом Starogradska pjesmarica (1994) гурта Златні Дукаці якая змяшчае яго папулярныя песніCROREC. Міраслаў Шкора мае звычай выконваць «Ej salaši na sjeveru Bačke» ледзь ці не на кожным канцэрце ў гонар Званіміра Богдана.
У 1990 годзе паэт Драг Брытвіч і кампазітар Сініша Леаполд з Харватыі напісалі песню «Svirci moji» (Мае музыкі) спецыяльна для Богданава выступу на фестывалі «Zlatne žice Slavonije» у Пожагу. З-за пачатку вайны Званімір Богдан не змог выступіць, затое Дука Чаіч, выканаўшы гэтую песню, узяў гран-пры фестывалю. Больш за 10 гадоў прайшло, перш чым Богдан у праграме «Hit do hita» на HRT выканаў «Svirci moji». Таксама яе выконваюць Крунаслаў Слабінач і Златні Дукаці, песня лічыцца класікай сярод выканаўцаў тамбурыцыі.
У 2000-я Звонка Богдан запісаў шэраг патрыятычных харвацкіх песень, як: «Otvori prozor» (Адчыні акно), «Od Konavala pa do Zagore» (Ад Конаўлі да Загары), «Markova čežnja» (Маркава туга). У маі 2003 г. на фестывалі Бродфест ў Славонскім Бродзе Богдан атрымаў прыз «Ruka slobode» («Рука свабоды») за песню «Od Konavala pa do Zagore», тэкст песні быў прызнаны лепшым харвацкім паэтычным патрыятычным творам 2002 года.
45-я гадавіна творчай дзейнасці Званіміра Богдана была адзначана канцэртам у галоўным канцэртнай зале Бялграда — Сава-цэнтры ў лістападзе 2013 годаZvonko Bogdan koncertom obeležio 45 godina na estradi (серб.) .
Дыскаграфія
Альбомы НазваГод выхаду Фармат, лэйбл Biseri narodne muzike з Аркестрам Яніка Балажа 22 красавік 1971 LP, PGP RTB Zvonko Bogdan 15 кастрычніка 1972 LP, PGP RTB Zvonko Bogdan i orkestar Šandora Lakatoša 4 снежня 1973 LP, PGP RTB Zvonko Bogdan peva za Vas 8 кастрычніка 1974 LP, PGP RTB Što se bore misli moje 19 сакавіка 1976 LP, PGP RTB Zvonko Bogdan 10 студзеня 1980 LP, PGP RTB Zvonko Bogdan i tamburaški orkestar Janike Balaža 6 чэрвеня 1981 LP, PGP RTB Pesme i pesnici 15 лютага 1984 LP, PGP RTB Legolas 22 чэрвеня 1984 LP, PGP RTB Svaku ženu volim ja 20 чэрвеня 1988 LP, PGP RTB Život teče u laganom ritmu 2001 CD, Croatia Records Živim život k’o skitnica 2002 CD, A Records, Сомбар Rariteti 2003 CD Uspomena na vreme koje se sigurno ponoviti neće 2004 Double CD Panonija i ja 2005 CD, Vojvodina Music Tko te ima, taj te nema 2007 CD, Croatia Records Godine su mnoge prošle з Tamburica Orchestra «Serbus» 2008 CD, Manart & Serbus
Спасылкі
Tamburaland Artist of the month: Zvonko Bogdan Zvonimir Bogdan’s entry at Croatian Composer' Society, Collecting Society Database XI Revija nove domoljubne pjesme Hrvatske — «Brodfest 2003» photo album including Zvonko Bogdan receiving «Ruka slobode» Award (харв.)
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Сербіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Югаславіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 5 студзеня Катэгорыя:Музыканты Сербіі