thumb|300px|Паштовы блок «Абрады і звычаі беларусаў» Абрад — сімвалічныя адносіны людзей да прыроды і паміж сабою ў адпаведную пару года і жыццёвай сітуацыі.

Адметная рыса старажытных беларускіх народных абрадаў — калядаванне, масленіца, шчадраванне, валачобніцтва, купалле, дзяды, Радаўніца, май, Сёмуха і інш. — цесная повязь побытава-працоўнага, язычніцкага і хрысціянскага. Апошняе ўзмацнялася царквой, каб надаць усяму рэлігійны змест (радзіны, вяселле, пахаванне), хоць на вясёлых абрадах па-ранейшаму выяўляліся нацыянальная каларытнасць у песнях, танцах, карагодах, замовах, тэатралізаваных сцэнах (батлейка, народная драма, скамарохі, вечарынкі). Але паступова многія абрады пачалі забывацца, некаторыя з іх засталіся толькі ў вёсках як гульні і забавы. У савецкі час узніклі новыя. закліканыя на змаганне «з рэлігійнымі і іншымі перажыткамі», на «ўслаўленне новага ладу жыцця». У апошні час некаторыя традыцыйныя абрады аднаўляюцца, але ўжо ў асучасненай форме (на святах і ў святочныя дні).

Гл. таксама Народны каляндар Адведкі Агледзіны Карагод Мікалай Анімеле Гуканне вясны

Літаратура

Катэгорыя:Беларусы Катэгорыя:Беларускі фальклор Катэгорыя:Этнаграфія Беларусі

Катэгорыя:Беларускія народныя святы