Блаславёны Міхал Сапоцька (, Юшаўшчына Ашмянскага павета, цяпер Навасады Валожынскага раёна — , ) — каталіцкі святар, спаведнік св. Фаўстыны Кавальскай, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Ісуса Хрыста.

Біяграфія У 1901–1902 вучыўся ў народнай школе ў Забрэззі, дзе часта ўдзельнічаў у набажэнствах у парафіяльным касцёле. Святарскі прыклад тагачаснага забрэзскага пробашча Яна Куніцкага ажывілі ў ім жаданне стаць святаром з дзяцінства. Здаў экзамен у шасцікласную школу ў Ашмянах, навучаўся тут з 1904 па 1906 гады.

Затым у семінарыі ў Вільні. Святарскае пасвячэнне атрымаў у Вільні ў 1914.

У 1914 скіраваны вікарыем у Табарышках, дзе служыў да 1918 года.

У Вільні з 1924 да 1947 года. У віленскі перыяд Міхал Сапоцька быў прызначаны спачатку вайсковым капеланам і садзейнічаў адбудове касцёла св. Ігнацыя, потым стаў духоўным айцом Мітрапалітальнай духоўнай семінарыі. З 1928 — прафесар тэалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, дзе стаяў ля вытокаў новай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Езуса Хрыста. Але перш за ўсё ў Вільні ён выконваў абавязкі рэктара касцёла Арханёла Міхала, стаў спаведнікам сястры Фаўстыны Кавальскай. У 1933–1936 гг. быў напісаны духоўны «Дзённік» сястры Фаустыны, намаляваны абраз Міласэрнага Езуса (мастак Яўген Казіміроўскі)catholic.by.

Пасля Другой сусветнай вайны — прафесар у духоўнай семінарыі ў Беластоку.

Беатыфікаваны 28 верасня 2008 у Беластоку.

Літаратура Дзённік: Божая Міласэрнасць у маёй душы / Св. сястра Фаўстына Кавальская ZMBM; пер. з пол. Крыстыны Лялько. — Мінск: ПРО ХРЫСТО, 2014. — 1022 с. — ISBN 978-985-7074-19-8

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне Катэгорыя:Постаці Ашмян Катэгорыя:Каталіцкія блаславёныя Катэгорыя:Памерлі ў Беластоку