Агароднікі — малазямельныя сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Звычайна атрымлівалі ад феадала ў карыстанне невялікія надзелы, за якія выконвалі агавораныя павіннасці, звычайна — паншчынуЭтнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989..

Паводле з «Уставы на валокі» (1577), агароднікам давалі па 3 моргі зямлі (1 морг — 0,71 га) і ссялялі ў вёскі па 10—20 двароў паблізу фальваркаў. За выдзеленую зямлю агароднікі працавалі на землеўласніка 1 дзень у тыдзень, а іх жонкі — 6 дзён за лета. У Валочную памеру да агароднікаў пачалі адносіць чэлядзь нявольную, якая пазней (17—19 ст.) стала дваровымі людзьмі памешчыкаў. Некаторыя ў 18 — 1-ай пал. 19 ст. агароднікамі называлі сялян, якія мелі толькі хату і агарод.

Напярэдадні рэформы 1861 агароднікі і бабылі былі самімі беднымі прыгоннымі сялянамі. У 1848 у Віленскай і Мінскай губернях іх было адпаведна 6,9 % і 9 % ад памешчыцкіх сялян, у Гродзенскай губерні ў 1858 — 4,5 %.

Назву «Агароднікі» мае нямала паселішчаў у Беларусі, асабліва ў колішніх уладаннях Радзівілаў.

Літаратура

Катэгорыя:Саслоўі Катэгорыя:Сялянства Катэгорыя:Прыгоннае права