Іосіф Іосіфавіч Апаровіч (, в. Сітнікі, Пухавіцкі раён — ) — лейтэнант, беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся у Сітніках у 1909 годзе ў звычайнай сялянскай сям’і. Усяго было ў яго сем братоў і сясцёр. Бацька працаваў кавалём. Маці — па найму ў багатых людзей. Бацька памёр ад эпідэміі ў 1917 годзе. З пачаткам калектывізацыі сям’я пераехала ў вёску Падбярэжжа. З калгаса «Пяцігодка» быў прызвалі ў Чырвоную Армію.

Баявое хрышчэнне атрымаў на другі дзень пасля пачатку вайны. 23 чэрвеня 1943 года яго кулямётная рота ўступіла бой з пераўзыходзячымі сіламі пад Кобрынам. Пры абароне горада Петрыкава быў кантужаны і цяжка паранены.

Служыў у маршавай роце, вучыў салдат. У жніўні 1942 года група, якой камандаваў, перайшла лінію фронту ў раёне так званых Суражскіх варот.

Узнагароды За баявыя заслугі, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, мужнасць і гераізм быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны першай ступені, многімі медалямі.

Бібліяграфія Аўтар двух кніг: «На галоўнай магiстралi» і «I падняўся народ».

Літаратура Апарович, И. На главной магистрали/И. Апарович.- Мн.: Беларусь, 1971.- 125 с. Мурашов, А. Г. Партизанская береза/А. Г. Мурашов.- Мн.: Беларусь, 1988 .-175 с. Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 365—366. Суслаў. А. Такое не забываецца/ А. Суслаў//Сцяг Кастрычніка.-1971.- 5 студзеня

Спасылкі Старшыня даваеннай «Пяцігодкі»http://www.gorka.by

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне