Гельмут Ёзэф Міхаэль Коль (; , Людвігсгафен-на-Рэйне, Баварыя, Германія — , там жа) — нямецкі палітык. У 1969—1976 гадах кіраўнік урада нямецкай зямлі Рэйнланд-Пфальц, у 1982—1998 гадах канцлер Германіі. Доктар філасофіі (1958).

Біяграфічныя звесткі 3 1947 член Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС), у 1966—74 старшыня арганізацыі ХДС у зямлі Рэйнланд-Пфальц, у 1973—98 федэральны старшыня ХДС. Дэпутат гарадскога савета Людвігсхафена (1960—66), ландтага зямлі Рэйнланд-Пфальц (1959—76, старшыня фракцыі ХДС у 1963—69), бундэстага (з 1976, у 1976—82 лідар апазіцыі). У 1969—76 прэм’ер-міністр зямлі Рэйнланд-Пфальц. У 1982—98 федэральны канцлер ФРГ. Пры ім адбылося аб’яднанне Германіі (3.10.1990, святкуецца як нацыянальнае свята ФРГ), паглыбілася еўрапейская інтэграцыя, умацаваліся міжнародныя пазіцыі ФРГ, развілося супрацоўніцтва Германіі з краінамі СНД.

Літаратура Стралец М. Коль //

Спасылкі

Катэгорыя:Федэральныя канцлеры Германіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гданьска