Ёсіф (Ёсіп) Па́нчыч () — сербскі ўрач, батанік, першы Прэзідэнт Сербскай каралеўскай акадэміі.
Біяграфія
Панчыч нарадзіўся ў вёсцы Угрыні (тэрыторыя сучаснай Харватыі) і быў чацвёртым дзіцем у бунеўскай каталіцкай сям’і. Паводле падання сям’я Панчычаў паходзіла з Герцагавіны. Бацькі Ёсіфа былі беднымі, але яго дзядзька быў у архідыяканам у горадзе Госпіч і ён узяў на сябе клопат пра навучанне Ёсіфа: у пачатковай школе Госпіча, сярэдняй школе ў Рыецы. З Рыекі Ёсіф у 1830 пераехаў у Заграб, дзе працягнуў навучанне. У 1842 скончыў медыцынскі факультэт у Пешце і стаў доктарам медыцыны.
Навуковая дзейнасць Найбольш вядомым дасягненнем Ёсіфа Панчыча з’яўляецца адкрыццё ім рэдкага віду елкі — Елкі сербскай (ці Панчычавай елкі).
У 1887 годзе ўвайшоў у лік першых 16 акадэмікаў і стаў першым Прэзідэнтам Сербскай каралеўскай акадэміі.
Памяць
У гонар навукоўца названа самая высокая вяршыня Копааніка — Панчычаў Врх, на якой ён быў пахаваны ў маўзалеі. У Бялградзе на Студэнцкай плошчы пастаўлены .
Спасылкі
Катэгорыя:Батанікі Сербіі Катэгорыя:Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Вучоныя Сербіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харватыі