Федэральны Прэзідэнт Германіі () — кіраўнік дзяржавы ў Германіі. Выконвае перад усім прадстаўнічыя функцыі. Апроч гэтага мае права распусціць Бундэстаг ў выпадку, калі канцлер ставіць пытанне даверу ў Бундэстагу і апошні галасуе бальшынёй за недавер канцлеру. Апошні раз гэта здарылася ў 2005 годзе, калі канцлер Шродэр пацярпеў паразу ў пытанні даверу, а пасля гэтага і на выбарах у новы Бундэстаг.

Прэзідэнт выбіраецца Бундэстагам на пяцігадовы тэрмін і можа быць перавыбраны толькі адзін раз на другі тэрмін.

Спіс федэральных прэзідэнтаў Германіі (у дужках час знаходжання на пасадзе):

Тэадор Хойс (1949—1959) Генрых Любке (1959—1969) Густаў Хайнеман (1969—1974) Вальтэр Шэель (1974—1979) Карл Карстэнс (1979—1984) Рыхард фон Вайцзэкер (1984—1994) Раман Херцаг (1994—1999) Ёханес Раў (1999—2004) Хорст Кёлер (2004—2010) Крысціян Вульф (2010—2012) Іахім Гаўк (з 2012- 2017) Франк-Вальтэр Штайнмаер (з 2017)

Штандары

Гл. таксама Рэйхспрэзідэнт Германіі

* Германія Катэгорыя:Спісы:Германія