Наталля Васільеўна Шаранговіч (нар. ) — беларускі мастацтвазнавец.

Біяграфія Нарадзілася ў Віцебску. Дачка мастака Васіля ШаранговічаШаранговіч, Наталля Васільеўна (мастацтвазнавец) .

У 1984—1989 гадах вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 г. скончыла аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўстваШАРАНГОВІЧ Наталля Васільеўна .

Працавала ў часопісе «Спадчына», газеце «ЛіМ». Старшыня секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў (2005—2010). У часопісе «Мастацтва» ўзначальвала аддзел выяўленчага мастацтва, член рэдкалегіі (2001—2009).

Дырэктар музея сучаснага выяўленчага мастацтва (2009—2013). З 2014 года ўзначальвае Цэнтр сучасных мастацтваў.

Арганізацыйная дзейнасць

Куратар спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на 5-й Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2013). Куратар і арганізатар праектаў «Мастак і горад» на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (2011—2014).

Куратар выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» ў рамках Чэмпіяната свету па хакеі (2014).

Выкладчыцкая дзейнасць Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Бібліяграфія Аўтар звыш 50 кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, звыш 300 артыкулаў, дыялогаў, аналітычных публікацый у прэсе ў Беларусі і за мяжой.

Узнагароды Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2009).

Бібліяграфія Гаўрыіл Вашчанка. Народжаны Палессем : нататкі пра жыццё і творчасць / Наталля Шаранговіч. ― Мінск, 2008.

Спасылкі

Шарангович Наталья Васильевна // Факультэт журналістыкі БДУ

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі часопіса «Спадчына»