Канстанцін Канстанцінавіч (, Стрэльна — , Паўлаўск) — расійскі вялікі князь, другі сын у сям’і вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча і вялікай княгіні Аляксандры Іосіфаўны, якая нарадзілася прынцэсай Саксен-Альтэнбургскай, унук імператара Мікалая I.
Біяграфія З маленства Канстанціна Канстанцінавіча рыхтавалі да марской службы. У 1877 годзе падчас Крымскай вайны ён удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць турэцкага флоту ў чыне мічмана, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4 ступені.
22 жніўня 1891 года быў прызначаны камандзірам Прэабражэнскага палка. У 1900 годзе прызначаны начальнікам усіх ваенна-навучальных устаноў Расіі. Як генерал-інспектар пабываў ва ўсіх кадэцкіх карпусах і вучылішчах Расіі.
Пісаў і публікаваў вершы пад псеўданімам К. Р., быў кваліфікаваным перакладчыкам (у прыватнасці перакладаў «Гамлета» Шэкспіра, Шылера, Гётэ, іншых класікаў заходнееўрапейскай літаратуры), напісаў драму «Цар Іўдзейскі»). У 1889 быў прызначаны прэзідэнтам Імператарскай акадэміі навук.
У 1884 годзе ажаніўся з прынцэсай Саксен-Альдэнбургскай, якая пры прыняцці праваслаўя была названа Лізаветай Маўрыкіеўнай.
Пахаваны ў велікакняжацкім склепе Петрапаўлаўскай крэпасці ля яго бацькоў.
Дзеці Іван (1886—1918), забіты бальшавікамі. Гаўрыіл (1887—1955), быў арыштаваны, выратаваны ад расстрэлу Максімам Горкім, з’ехаў у Фінляндыю, а затым у Парыж; аўтар успамінаў. Таццяна (1890—1979), выйшла замуж за Канстанціна Баграціён-Мухранскага, які загінуў у пачатку Першай сусветнай вайны. У 1921 годзе выйшла замуж за Аляксандра Карачанцава, які праз год памёр. Скончыла жыццё ў манастыры. Канстанцін (1891—1918, забіты бальшавікамі. Алег (1892—1914), загінуў на фронце падчас Першай сусветнай вайны. Ігар (1894—1918), забіты бальшавікамі. Георгій (1903—1938), памёр у Нью-Ёрку ва ўзросце 35 гадоў пасля няўдалай аперацыі Наталля (1905), памерла ў маленстве Вера (1906—2001), ніколі не была ў шлюбе. Памерла ў Нью-Ёрку.
Гл. таксама Дзмітрый Канстанцінавіч
Катэгорыя:Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878 Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на рускую мову Катэгорыя:Вялікія князі Расійскай імперыі Катэгорыя:Прэзідэнты Расійскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства Катэгорыя:Раманавы