Свіцязь — возера ў Навагрудскім раёне, каля мяжы з Карэліцкім раёнам, за 22 км на поўдзень ад Навагрудка, у басейне Моўчадзі, на Навагрудскім узвышшы, за 3 км на поўдзень ад вёскі Валеўка.

Назва А. Ванагас і У. Тапароў з гэтай назвай параўноўваюць прускі тапонім Switthe. Далей звязана з балцкімі каранямі švait- : švit- : šviet- (svait- : svit- : sviet-) з семантыкай «свяціць, блішчэць», «светлы, блішчасты»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. V., 1981. С. 322.В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 290—291..

М. Фасмер назву возера Свіцязь параўноўваў са старажытнаісландскім Hvíting — назва возера і ракі, ад hvítr «белы»М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 582.. К. Буга лічыў, што назву Свіцязь славяне прынеслі з сабою са сваёй прарадзімы (возера з такой жа самай назвай ёсць на Валыні)K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 884.. В. Шульгач тлумачыць гідронім Свіцязь ад праславянскага *sъvitęzь «аб'ект крывой, сагнутай, выпуклай формы», якое ад *sъvit- «звіты, звілісты, крывы»В. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 419.. А. Рогалеў вылучае ў гідроніме старажытны корань віт-, які мае значэнне «вада», «вільгаць» і выяўляецца на прасторах, дзе распаўсюджаны індаеўрапейскія і фіна-угорскія мовыА. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 196..

Гідраграфія

Плошча 2,24 км². Найбольшая глыбіня 15 м. Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Аб’ём вады 7,84 млн м³. Плошча вадазбору 14 км².

Катлавіна возера суфазійнага тыпуЭПБ. Т. 4. С. 471, у літаратуры часам называецца карставым, утварылася ў выніку прасадкі чацвярцічных адкладаў у падземныя пустоты. Форма возера круглаватая, слаба выцягнутая з поўначы на поўдзень. Вадазбор буйнаўзгорысты, пераважна складзены з лёсападобных суглінкаў.

Схілы катлавіны параслі лісцевым, месцамі хвойным лесам, на поўдні і паўднёвым захадзе забалочаныя, тарфяністыя. Прыбярэжная частка возера да глыбіні 3—5 м выслана пяском, глыбакаводная — ілам. Слаба зарастае.

Выцякае рака Сваротва, аднак каля вытоку яе пабудаваная плаціна, якая амаль не прапускае ваду ў межанны перыяд. Паверхневых вадацёкаў (рэк і ручаёў), якія ўпадаюць у возера, няма.

Флора і фаўна

У возеры растуць і , занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Сустракаюцца і рэдкі від .

У лясах, якія добра захаваліся вакол возера, шмат чарніц, брусніц, суніц; на тарфяных лугах можна бачыць насякомаедныя расліны — і , а ў лясных гушчарах сярод вялікай разнастайнасці травяністай расліннасці — рэдкія архідэі.

У заапланктоне возера мноства відаў, тыповых цяпер для паўночных азёр, і сярод іх таксама рэлікты эпохі «Вялікай зімы». Прысутная тут вельмі рэдкая раслінная форма , якая апісана толькі для Явы, пражывае малюск , вядомы толькі для азёр Францыі, Бельгіі і Германіі.

Прыродакарыстанне і ахова

Возера шчыльна акружае лес у кіламетровую шырыню. У 1970 годзе возера Свіцязь і прылеглыя да яго тэрыторыі былі абвешчаныя экалагічным запаведнікам. На беразе возера знаходзіцца пансіянат «Свіцязь», шматлікія зоны адпачынку.

Возера Свіцязь абвешчана заказнікам разам з лясным масівам плошчай 847 гектараў. Тут насаджаныя дуб, елка, граб, ясень, клён, асіна на невялікіх плошчах чаргуюцца з чыстымі хвойнікамі, алешнікамі, утвараючы больш за 25 розных тыпаў лесу.

Свіцязь у культуры

У паданнях

Вядома некалькі народных паданняў звязаных з возерам Свіцязь, у тым ліку пра яго ўзнікненнеЛегенды і паданні. Мн., 1983. № 683—691. С. 391—395..

У некалькіх з гэтых паданнях фігуруе надзвычайная істота ў дзявочым абліччы, якая з’яўляецца са дна возераЛегенды і паданні. № 683—685.. Яна спачатку злуе на людзей, што яе патурбавалі, але потым распавядае ім, што на месцы возера Свіцязь стаяў горад, які пазней быў затоплены.

У астатніх паданнях асобна апісваецца затапленне паселішча і ўзнікненне на яго месцы возераЛегенды і паданні. № 686—688..

У трэцім сюжэце (ён скантамінаваны з першым, пра дзяўчыну — «дух» возера) у паданнях фігуруюць старажытныя князі («Міндоўг», «Мендаг», «Туган»), якія змагаюцца з ворагам («рускі цар», «наезны вораг з поўначы», «князь рускі»). Гэты сюжэт пазнейшы — ён выглядае плёнам рамантычных настрояў і, імаверна, пазычаны з паэмы Адама Міцкевіча «Свіцязь».

У паэзіі

Паблізу Свіцязі нарадзіліся Ян Чачот і Адам Міцкевіч: Чачот — з Малюшычаў, Міцкевіч — з Завосся.

Чачот і Міцкевіч, а таксама іх сябар па Віленскім універсітэце і «Таварыстве філаматаў» Тамаш Зан — аўтары баладаў, натхнёных возерам Свіцязь і народнымі паданнямі пра яго. Яны напісаныя прыкладна адным часам, у паслястудэнцкія 1819—1821 гады.

У паэме Яна Чачота «Свіцязь» (1819) і ў паэме Тамаша Зана «Свіцязь-возера» (1820) паэты абапіраліся на распаўсюджаныя народныя паданні пра ўзнікненне возера на месцы горада, што праваліўся. Тое ж паданне натхніла Адама Міцкевіча на напісанне паэмы «Свіцязь»Свіцязь. Ягоная ж паэма «Свіцязянка»Свіцязянка развівае іншае вядомае паданне — пра дзяўчыну «дух» Свіцязі, у якую закахаўся просты чалавек. Трэцяя балада ў Міцкевіча з цыкла, прысвечанага Свіцязі, — «Рыбка»Рыбка.

Побач з возерам Свіцязь ляжыць камень, на якім (у беларускім перакладзе) выбітая страфа з балады «Свіцязь»:

Ktokolwiek będzisz w nowogródzkiej stronie, Do Płużyn ciemnego boru Wjechawszy, pomnij zatrzymać twe konie, Byś się przypatrzył jezioru.

Міцкевічава паэма «Свіцязянка» натхніла менскую паэтку Гэлену Цыпрынскую напісаць паэму «Свіслачанка» (польск. Świsłoczanka), апублікаваную ў 1909 годзе ў віленскай польскамоўнай літуанафільскай газеце «Litwa»Helena Cyprinska. Świsłoczanka // Litwa. Nr. 17 (23). 1909. C. 248—251 [скразная нумарацыя].. У абедзвюх паэмах дзейнічае надзвычайная істота ў жаночым абліччы (увасабленне, адпаведна, возера Свіцязь і ракі Свіслач), з якой камунікуе просты чалавек.

У кінематографе У 2011 годзе на студыях Human Ark і створаны анімацыйны фільм па матывах балады. Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Каміль Поляк.

Крыніцы

Літаратура

, Świteź. Balladowe jezioro Adama Mickiewicza, «Rota», 1998, nr 2/3.

Спасылкі Изображение озера Свитязь на globustut.by Последствия аномальной жары: озеро Свитязь пора спасать от туристов!

Катэгорыя:Азёры Навагрудскага раёна Катэгорыя:Басейн Моўчадзі