Кялістба, горнае возера ў Ленінгорскім раёне Паўднёвай Асеціі, буйнейшае возера Кельскага вулканічнага нагор'я (плато) і Паўднёвай Асеціі. Плошча 1,28 км², максімальная глыбіня 65 метраў. Знаходзіцца на вышыні 2920 м над узроўнем мора. Жыўленне снегавое. Паводле генетычнага тыпу з'яўляецца запрудным.

У выніку запаўнення катлавіны алахтонным матэрыялам, алювіям і пралювіям часовых і сталых вадатокаў возера актыўна дэградуе. Да таго ж, рака Ксані, якая выцякае з возера, рызмывае плаціну на паўднёвым ускрайку возера.

Катэгорыя:Геаграфія Паўднёвай Асеціі Катэгорыя:Ленінгорскі раён