Вуліца Гарнавых (да 1940 года Ліпавая) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Гродна. Перайменавана ў 1940 годзе ў гонар Г. А. Гарнавых. Адна з галоўных транспартных магістралей занёманскай часткі горада. Працягласць 1300 метраў, ад мосту праз Нёман да вуліцы Суворава.
Да 1940-х гадоў у забудове пераважалі драўляныя дамы. У паваенны час вуліца рэканструявана. На ёй месцяцца Гродзенская тытунёвая фабрыка, Гродзенская абласная філармонія і інш. Каля мосту, на месцы смерці Г. А. Гарнавых, у 1965 годзе ўстноўлены мемарыяльны знак.
Забудова № 17 — Гродзенская абласная філармонія
Гл. таксама Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»
Літаратура Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Гродна