Аляксандр Гардзейка () — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля.Гардзейка Аляксандар
Біяграфія Нарадзіўся 6 чэрвеня 1928 года ў в. Рацкавічы Косаўскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці).
З 1939 года жыў на Слонімшчыне. Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Слонімаhttp://krytyka.by/by/page/works/narysy-tvory/11628 .
На пачатку мая 1946 года ўзяў удзел у заснаванні падпольнай арганізацыі з канспіратыўнай назвай «Чайка», якая ставіла сваёй мэтай змаганне за нацыянальныя правы і годнасць свайго народа, яго культуры, мовы, гісторыі, за свабоду і незалежнасць Беларусі. У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая ў сувязі з правалам Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў правакатар Алесь Бажко — з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» ўтрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйнай памылкі.
17 ліпеня 1947 года арыштаваны органамі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР і асуджаны ваенным трыбуналам 18 кастрычніка 1947 года ў Баранавічах да дзесяці гадоў зняволення і пяці гадоў пазбаўлення правоў. Этапамі прайшоў праз турмы Баранавічаў, Оршы і лагеры Княжпагоста, Сальвычагодска, Тайшэта, Магадана.
Вызвалены 24 лістапада 1954 года. Застаўся жыць ў Магадане. У 1959 годзе скончыў Магаданскі горна-геалагічны тэхнікум, працаваў геолагам. У Беларусь вярнуўся ў студзені 1965 года, уладкаваўся на работу ў аб’яднанне «Беларуськалій».
Рэабілітаваны 13 кастрычніка 1975 года. З 1978 года на пенсіі.
Жыў і памёр у Салігорску.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне Катэгорыя:Члены арганізацыі «Чайка»