Караль Жураўскі ( — , Урацлаўскае ваяводства, Польшча) — рымска-каталіцкі святар, краязнавец.

Біяграфія Перад 2-й сусветнай вайной быў святаром у мястэчку Крошын. Збіраў успаміны і дакументы пра паэта з Крошына П. Багрыма, зрабіў фотакопіі адпаведных дакументаў. Падрыхтаваў рукапіс па гісторыі мястэчка.

Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1940 годзе. Пасля вайны пасяліўся ў Польшчы. У 1988 годзе даслаў у Інстытут літаратуры АН БССР захаваныя ім матэрыялы пра П. Багрыма і свой рукапіс пра гісторыю сям'і паэта.

Літаратура

Янушкевіч Я. «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Культура. 1992, 26 кастр.; Янушкевіч Я. «Ледзьве здымкі ўратаваў…» // ЛіМ. 1988, 4 ліст.; Янушкевіч Я. За архіўным парогам. Мн., 2002; Паўлюк Багрым. — Мн., 1994.

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Постаці Крошына