Адэ́са () — горад на паўночна-заходнім узбярэжжы Чорнага мора, адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці, самы буйны порт Украіны, а таксама буйны прамысловы, культурны, навуковы і курортны цэнтр; вузел шашэйных дарог і чыгунак.

Насельніцтва горада на 2024 год — 1.000.000 чалавек, пастаяннага насельніцтва — 997 186 чалавек. Па колькасці жыхароў займае трэцяе месца ў краіне пасля Кіева і Харкава. Адэса — Горад-герой.

У Мінску ёсць вуліца Адэская.

Гісторыя

2 мая 2014 года ў супрацьстаянні паміж праціўнікамі і прыхільнікамі Еўрамайдана ў Адэсе з абодвух бакоў загінула, па розных даных, ад 44 да 300 чалавек.

Насельніцтва 1795—2349 чал. 1802 — 9 тыс. чал. 1829 — 52 тыс. чал. 1849 — 86 729 чал.Одесса // 1873—193,5 тыс. чал. 1897—404 тыс. чал. 1939—602 тыс. чал. 1959—667 тыс. чал. 1966—753 тыс. чал.Одесса // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982. 1974—981 тыс. чал.Одесса // 1979 — 1 046 133 чал. 1989 — 1 115 371 чал. 1995 — 1 060 000 чал. 2001 — 1 029 049 чал. 2006—993 000 чал. (пяты горад Украіны паводле колькасці насельніцтва) 2007 — 1 080 270 чал.(чацвёрты горад Украіны паводле колькасці насельніцтва) 2009 — 1 008 604 чал. 2010 — 1 010 000 чал. (трэці горад Украіны паводле колькасці насельніцтва) 2011 — 1 006 787 чал. 2012 — 1 007 186 чал. 2015 — 1 016 500 чал.

Нацыянальны склад насельніцтва Адэсы (паводле перапісу, праведзенага ў 2001 годзе): 61,6 % украінцы, 29,0 % рускія, 1,3 % балгары, 1,2 % яўрэі, 0,7 % малдаване, 0,6 % беларусы, 0,4 % армяне, 0,2 % палякі.Про кількість та склад населення Одеської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року

Адукацыя Адэская нацыянальная акадэмія сувязі імя А. С. Папова Адэскі нацыянальны політэхнічны ўніверсітэт Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава

Памятныя мясціны Адэскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Помнік дэ Рышэльё Касцёл Святога Пятра Сабор Раства Хрыстова

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Леанард Іларыёнавіч Адамаў (1941—1977) — савецкі беларускі футбаліст. Ганна Ахматава — расійская паэтэса Янка Брыль — беларускі пісьменнік Ігар Ганькевіч (1962—1990) — рок-музыкант, заснавальнік гурта «Бастыён» і сузаснавальнік адэскага рок-клуба.Віталій Орлов. Музичний фестиваль «Пікейні жилети» // Одесский-инфо, 21.09.2022 Міхаіл Якаўлевіч Гулько (нар. 1918) — беларускі архітэктар. Міхаіл Міхайлавіч Жванецкі — пісьменнік-сатырык Антон Карніцкі (1912—1944) — беларускі жывапісец. Ільф і Пятроў — савецкія пісьменнікі-сатырыкі Ігар Аляксандравіч Мяльчук — канадскі лінгвіст Таццяна Віктараўна Паплаўская — беларускі мовазнавец Усер Давідавіч Розенфельд (1934—2003) — беларускі філосаф і культуролаг. Франц Аляксеевіч Рубо — расійскі мастак Аляксандра Саковіч (1906—1997) — беларуская пісьменніца, мемуарыст Армен Сяргеевіч Сардараў (нар. 1948) — беларускі архітэктар. Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі — беларускі рэжысёр Уладзімір Міхайлавіч Мажуль (1939—2008) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (1986), прафесар (1991). Віталь Крывіцкі (нар. 1972) — біскуп Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі. Саламон Шыманавіч Пінкус (1908—1971) — урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1969). Кірыл Іванавіч Прашчаеў (нар. 1973) — доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Беларусы Адэсы З восені 1917 г. Адэсе жыў Сцяпан Некрашэвіч, які працаваў загадчыкам беларускай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы, у выніку працы якой у Адэсе напачатку 1918 навучальнага года былі адчынены 30 пачатковых беларускіх школ і змешаная беларуская гімназія ў складзе першых чатырох класаў (навучаліся дзеці ўцекачоў з прыфрантавых тэрыторый Беларусі).

5 ліпеня 1999 года было афіцыйна зарэгістравана нацыянальна-культурнае аб’яднанне грамадзян «Беларусь», штаб-кватэра знаходзіцца па вуліцы Садовай 16, налічвае больш 200 членаў. Найбольш актыўныя члены таварыства — прафесійны мастак Вячаслаў Ігнаценка, акадэмік-генетык Адольф Стэльмах, кіраўнік 5-й студыі мясцовай тэлекампаніі, выпускніца журфака БДУ Марына Багрый-Шахматава, дырэктар цэнтралізаванай сеткі дзіцячых бібліятэк г. Адэсы Галіна Лазарава, загадчыца дзіцячага садка Стэфанія Шмыгіна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт Сайт беларусаў Адэсы карта і даведнік Адэсы

Катэгорыя:Курорты Украіны Катэгорыя:Парты Чорнага мора Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Украіны Катэгорыя:Гарады Адэскай вобласці Катэгорыя:Парты Украіны Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1415 годзе