Вялікія Шва́кшты, Вялікая Шва́кшта — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Страча, за 22 км на у напрамку на паўднёвы захад ад горада Паставы, за 8 км на паўночны захад ад возера Нарач, на мяжы гідралагічнага заказніка «Швакшты»Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 25.09.1996 № 631 "Об образовании республиканского гидрологического заказника «Швакшты».

Назва Назва балцка-літоўскага паходжання. Звязана з літоўскім švekštоti «крапіць, акрапляць; пырскаць, апырскваць», švakšnoti «накропваць, імжыць», švakštelėti «лінуць (ваду)».

Назва звязаная з павольным рухам вады ў гэтым праточным возеры (уцякаюць некалькі ручаёў, выцякае пратока ў возера Малая Швакшта, з якога выцякае рака Страча).

Гідраграфія Плошча паверхні возера 9,56 км². Даўжыня 4,2 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Даўжыня берагавой лініі 13,05 км. Найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя 2,3 м. Аб’ём вады ў возеры 22,3 млн м³. Плошча вадазбору 94,2 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, супясчаныя, вышынёй да 6 м, параслі хмызняком, на паўночным усходзе пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м, пясчаныя, заходнія берагі тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усходняга берага да глыбіні 2 м пясчанае.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі (у т.л. з возера БелагаловаеЛіст карты N-35-42. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1980 г.), выцякае пратока ў возера Малыя Швакшты. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь, краснапёрка, гусцяра, язь і іншыя віды рыб. Зарыблялася судакомЗарыбление озера Большие Швакшты судаком!.. // Нацыянальны парк «Нарачанскі».

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1980 г.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Страчы