Вуліца Кірава (гістарычныя назвы — Мірніцкая, Рэзніцкая, Паліцэйская, Лістоўскага) — вуліца цэнтральнай часткі горада Гродна.

Названа ў 1940 годзе ў гонар С. М. Кірава. Працягласць вуліцы складае 700 метраў, ад вуліцы Пасіянарыі да вуліцы Будзённага. Пачала фарміравацца ў 15 ст. У 17 ст. на ёй жылі мяснікі, аб чым сведчыць колішняя назва Рэзніцкая.

У пачатку вуліцы знаходзіцца пабудаваны ў 17 ст. манастыр езуітаў, помнік архітэктуры стыляў барока і ракако. У канцы 19 — пачатку 20 ст. вуліца была забудавана пераважна 2-3-х павярховымі дамамі.

Гл. таксама Манастыр езуітаў у Гродна

Літаратура

Гродно. Энциклопедический справочник / «Белоруская Совецкая Энциклопедия» имени Петруся Бровки; Мн., 1989 ISBN 5-85700-015-7.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гродна Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Сяргея Кірава