Гюмры () — чыгуначны вузел у аднайменным горадзе, другім па велічыні горадзе Арменіі, на станцыі размешчаны адзін з трох буйных вакзалаў Армянскай чыгункі.
Інфраструктура Ад станцыі адыходзяць чатыры галінкі: 1) на Армавір, Масіс і Ерэван; 2) на Ванадзор, Айрум і Тбілісі (Грузія); 3) на Арцік, Пемзашэн і Маралік; 4) на Ахуран, Дагукапі (Турцыя) і Карс (Турцыя).
У наш час дзеюць усе галінкі, апроч апошняй. Бяздзейнасць галінкі Гюмры — Карс (адзіная неэлектрыфікаваная лінія ў Арменіі, даўжыня якой усяго некалькі кіламетраў) злучана з уведзенай Турцыяй аднабаковай блакадай супраць Арменіі ў 1992 годзе ў сувязі з падтрымкай Азербайджана ў вайне супраць Нагорнага Карабаха. У наш час вядуцца перамовы з нагоды разблакавання мяжы, аднак яны пакуль ніякіх вынікаў не прынеслі.
Станцыя з'яўляецца другой па значэнні, пасля Ерэвана. Ёсць чатыры кірункі, з іх ажыццяўляюцца перавозкі па трох. Ёсць лакаматыўнае і вагоннае дэпо.
Спасылкі Расклад цягнікоў па станцыі Гюмры