Сла́ва Ра́шкай (, — ) — харвацкая акварэлістка, якая лічыцца першай з харвацкіх імпрэсіяністаў. Слава была глухой ад нараджэння, аднак атрымала адукацыю ў Вене і Заграбе, быўшы вучаніцай . У 1890-х гадах яе працы выстаўляліся ў Еўропе, у тым ліку на Сусветнай выстаўцы 1900 года. У 26 гадоў у Славы была дыягнаставана дэпрэсія, яе змясцілі ў бальніцу, дзе яна правяла тры апошнія гады свайго жыцця. Памерла ў 1906 годзе ад сухотаў. Да 1990-х гадоў яе працы заставаліся амаль незаўважанымі, аднак у апошнія гады цікавасць да іх узрасла.
Біяграфія
Слава нарадзілася ў харвацкім горадзе Озалі 2 студзеня 1877 года ў сям’і, якая належала да сярэдняга класа (яе маці кіравала мясцовым аддзяленнем пошты, у той час гэта была прэстыжная прафесія); яе назвалі Фрыдэрыка Славаміра Олга Рашкай (). Маці Славы, Олга, любіла маляванне і перадала гэтую любоў абедзвюм сваім дочкам — Славе і Паўле (Паўла стала школьнай настаўніцай у Орахавіцы і займалася маляваннем у вольны час).
У восем гадоў Славу Рашкай адправілі ў Вену для навучання ў школе для глухіх дзяцей. У той час яна малявала класічныя скульптуры, малюнкі выкананы алоўкам ці тушшу. Дзве з яе ранніх прац ацалелі і выстаўлены ў харвацкім Школьным музеі на ў Заграбе. У гэты ж час Слава вывучае нямецкую і французскую мовы, а праз некаторы час у маляванні пераходзіць на акварэль і гуаш.
Пасля вяртання Славы дамоў мясцовы школьны настаўнік заўважыў яе талент да мастацтва і папрасіў яе бацькоў адправіць дачку ў Заграб у атэлье да знакамітага мастака . Аднак той адмовіўся вучыць Славу, і яна ў 1896 годзе стала вучаніцай . Наступныя некалькі гадоў Слава працавала з Белам, пражываючы ў Дзяржаўным інстытуце для глуханямых дзяцей () на Іліцы, у якім яе былы настаўнік Іван Муха-Отаіч атрымаў пасаду дырэктара. Замест студыі яна малявала ў мясцовым моргу, дзе пазней Отаіч дапамог арганізаваць уласнае атэлье. У гэты перыяд Слава малявала змрочныя нацюрморты з незвычайнымі прадметамі (марскімі зоркамі, сярэбранымі шкатулкамі, ружамі і совамі, амарам і веерам.
У канцы 1890-х Слава пачала працаваць на пленэры, малюючы і гарадскія паркі, у тым ліку . Колеравая гама стала святлейшай і лягчэйшай. У 1899 годзе яна вярнулася ў Озаль і працягнула маляваць на прыродзе. Лепшыя яе працы былі створаны ў 1890-х гадах, сярод іх «Аўтапартрэт», «Вясна ў Озалі», «Стары млын» і іншыя. Першая выстаўка шасці прац Славы прайшла ў 1898 годзе ў , які нядаўна адкрыўся, дзе таксама выставілі карціны вядомых Влахі Букаваца і . Яе працы выстаўляліся ў Санкт-Пецярбургу і Маскве.
У 1900 годзе ў Славы пачалі праяўляцца сімптомы дэпрэсіі, яна пачала маляваць старыя закінутыя вадзяныя млыны, глыбіні каньёна ракі Купы, руіны. Яе шпіталізавалі, але неўзабаве перавялі на хатняе лячэнне. Тым не менш, яе стан пагаршаўся, і ў 1903 годзе Славу шпіталізавалі ў псіхіятрычную бальніцу. У апошнія гады яна перастала маляваць і сканала ад сухот 29 сакавіка 1906 года.
Найбольш значныя працы: «Stablo u snijegu» (Дрэва ў снезе) «Rano proljeće» (Ранняя вясна) «Proljeće u Ozlju» (Вясна ў Озалі) «Zimski pejsaž» (Зімовы пейзаж) «Lopoči» (Гарлачыкі)
Спадчына
У 2004 годзе выйшаў фільм пра адносіны Славы Рашкай з Белам Чыкаш-Сесіем, названы «100 хвілін Славы».
У 2008 годзе ў галерэі адкрылася вялікая выстаўка, дзе можна было ўбачыць 185 працы Славы. Выстаўка працавала з мая па жнівень.
У снежні 2000 года Харвацкі народны банк выпусціў сярэбраную памятную манету з выявай Славы у серыі «Знакамітыя харваткі».
У Заграбе дзейнічае Адукацыйны цэнтр для дзяцей з парушэннямі слыху імя Славы Рашкай ().
Спасылкі
Slava Raškaj — кароткая біяграфія
Катэгорыя:Глухія мастакі Катэгорыя:Мастакі Харватыі Катэгорыя:Мастачкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Акварэлісты