Рок-каранацыя '98 адбылася 30 студзеня 1999 года ў канцэртнай залі «Мінск» і з'яўлялася юбілейнай пятай па ліку. Вядучым цырымоніі быў радыёвядучы Віталь Сямашка. Вылучэнне твораў і выканаўцаў у намінацыі адбывалася шляхам галасавання грамадскага журы. Рэдакцыяй музычных і забаўляльных праграм Беларускага тэлебачання ў 1999 годзе была створана і паказана тэлеверсія цырымоніі.

Арганізатары і правядзенне Арганізатарамі правядзення цырымоніі з'яўляліся «Класс-клуб ДК» і «Ковчег», мастаком-пастаноўшчыкам — Веніямін Маршак, гукарэжысёрам — Алег Каранькоў, прадзюсарамі — Юрый Цыбін, Генадзь Шульман. Традыцыйна адкрыла цырымонію выступленне ўладальнікаў галоўнай рок-кароны мінулага года — гурта N.R.M. У перапынку перад абяшчэннем галоўнага прыза адбылося выступленне дуэта Алег Спіцын і Чармэн. У фінале цырымоніі выстпіў ансамбль Песняры. Рэжысёр тэлеверсіі — Сяргей Хох, аператары — Канстанцін Карніенка, Алег Соркін, Валерый Сініца, Аляксей Краснюк, гукарэжысёр — Мікалай Гелін, аператарскі кран — Маріна Міненка, Сяргей Барадзін, адміністратары — Уладзімір Біндзюкоў, Алеся Благадава, мантаж — Аляксандр Шабанаў, рэдактар — Анатоль Вечар.

Намінанты і лаўрэаты Пераможцы ў намінацыях надрукаваны цёмным і . У дужках пазначаны ганаровыя госці, якія абвяшчалі пераможцаў у намінацыях. Намінацыі Пераможцы і фіналісты<center>Адкрыццё года(прадзюсар кампаніі «PAN-Records» Анатоль Мартыновіч)Happy FaceЭківокі<center>Традыцыі і сучаснасць(загадчыца літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Жана Лашкевіч)ТройцаКрыві<center>Альбом года(спявачка Алеся)Нейра Дзюбель «Паляўнічы і сайгак»The Stokes «No Escape»<center>Песня года(Народны артыст Беларусі, кіраўнік студыі «Сябры» Анатоль Ярмоленка)«Я буду ждать» — Аляксей А. Шадзько«Охотник и сайгак» — Нейра Дзюбель«Паветраны шар» — N.R.M.<center>Музыкант года(Міхаіл Гарус, сумеснае прадпрыемства «Белая Вежа»)Піт ПаўлаўАляксей Казлоўскі<center>Тэкст года(паэт Міхал Анемпадыстаў)Аляксей А. ШадзькоАляксандр Кулінковіч<center>Кліп года(арганізатар международнага фэста авангарднай моды «» Юрый Брэўз)«Охотник и сайгак» Нейра Дзюбель (рэжысёр Анатоль Вечар, сцэнарый Аксана Вечар)«Цэпеліны» Новае Неба«Песні пра каханне» N.R.M.<center>Гран-пры(Народны артыст Беларусі Уладзімір Мулявін)Нейра ДзюбельКрывіMojo Blues

Спецыяльныя прызы Намінацыі Пераможцы<center>За адмысловы паэтычны густ(вядучы рубрыкі «Рок-архіў» газеты «Наша Ніва» Сяргей Сахараў)Кася Камоцкая (гурт Новае Неба)<center>Блюз назаўжды(дырэктар кампаніі «Скат-рекордс» Уладзімір Панькоў)Mojo Blues<center>Ганаровы рок-металург Рэспублікі Беларусь(вядучы цырымоніі Віталь Сямашка)Ангус (гурт Тарнада)<center>Амбасадар беларускага рок-н-рола(намеснік дырэктара кампаніі «Бел-Тур» Алег Трухан)Крама<center>Рок-князёўна(паэт Адам Глобус)Вераніка Круглова (гурт KRIWI)<center>Фірмовы гук(намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва» Зміцер Падбярэзскі)The Stokes<center>За скарэнне замежнага рынка музычнага шоў-бізнеса(музычныя аглядальнікі газеты «Імя» Зміцер Падбярэзскі і Сяргей Шапран)Ляпіс Трубяцкі

Цікавыя факты У цырымоніі гэтага года не адбывалася ўручэнне прыза ў традыцыйнай дагэтуль намінацыі «Падзея года» У намінацыі «Песня года» прыз не быў уручаны, замест гэтага кожны намінант прэзентаваў на сцэне сваю песню і перамогу прызначылі адразу ўсім

Гл. таксама Спіс уладальнікаў Галоўнай «Рок-кароны»

Спасылкі

Катэгорыя:Рок-каранацыя Катэгорыя:Музычныя прэміі 1999 года Катэгорыя:1999 год у Мінску Катэгорыя:Падзеі 30 студзеня Катэгорыя:Студзень 1999 года