Бруна Лемяшэўскі (; нар. , , Уругвай) — іспанска-уругвайскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік італьянскага клуба «Лі Пунці» з Сасары.
Клубная кар’ера Нарадзіўся ва Уругваі, дзе жыў некаторы час, але пазней перабраўся ў Іспанію, дзе гуляў у розных камандах ніжэйшых ліг Каталоніі.
У кастрычніку 2015 года падчас наведвання родзічаў у Беларусі (Лемяшэўскі мае беларускія карані, яго продкі атрымалі прозвішча ад вёскі Лемяшэвічы на Піншчыне) па прапанове сябра сям’і Алега Страхановіча прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію». Падчас прагляду адзначыўся голам у таварыскім матчы з БАТЭ і здолеў уразіць галоўнага трэнера мазыран Юрыя Пунтуса.
У студзені 2016 года далучыўся да «Славіі»Испанский нападающий Бруно Лемешевский во вторник присоединится к «Славии». Сезон 2016 распачаў у дублі, але ўжо 15 красавіка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Граніта», дзе забіў адзіны гол сваёй каманды (1:3). Пазней стаў чаргаваць выхады ў асноўным складзе і на замену. У пачатку сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, улетку вярнуў трывалае месца ў аснове. З 4 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне, аднак не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У канцы 2017 года ў сувязі з забаронай на выступленне легіянераў у Першай лізе пакінуў беларускі клуб.
У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяховаЛемьечевски покинул расположение «Минска». Са жніўня 2018 года пачаў выступаць за клайпедскі «Атлантас», пакінуў яго ў канцы года.
У першай палове 2019 года выступаў у Швецыі за «Крамфорс». У жніўні 2019 года далучыўся да андорскага клуба «Сан-Жулія», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Інтэр» з Эксальдэса. У студзені 2021 года вярнуўся ў Іспанію і стаў іграком «Вільярабледа», а ў ліпені 2021 года апынуўся ў складзе «Сантаньі». Сезон 2022/23 правёў у італьянскім «Лі Пунці».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Віласар-дэ-Мар Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Крамфорс Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Жулія Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэр Эксальдэс Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярабледа Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Італіі