Арцём Забун (нар. , Этулія, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Шэрыф» (Ціраспаль), у якім гуляў у асноўным за другую каманду. 21 мая 2014 года дэбютаваў у элітным дывізіёне малдаўскага футбола, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Ціраспаля» (1:0). У першай палове 2016 гуляў у Нацыянальным дывізіёне за «Саксан», а пасля стаў іграком клуба другога дывізіёна «Вікторыя» (Бардар), у складзе якога за паўгады забіў 21 гол у 12 матчах.
У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Крумкачы»"Крумкачы" подписали 3-летний контракт с молдавским форвардом Артемом Забуном. У складзе «Крумкачоў» звычайна выхадзіў на замену. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму клубу «Сфынтул Георгэ»"Крумкачы" отдали Артема Забуна в аренду на родину, дзе да канца сезона згуляў у 8 матчах, галамі не адзначаўся.
У студзені 2018 года пасля прагляду стаў іграком клуба «Сабах» з другога дывізіёна АзербайджанаЭкс-нападающий "Крумкачей" продолжит карьеру в Азербайджане. У жніўні 2018 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», аднак беспаспяховаРассадкин тренируется с «Неманом». Забун не прошел просмотр і ў выніку вярнуўся ў бардарскую «Вікторыю». У сакавіку 2019 года далучыўся да дэбютана элітнага дывізіёна Малдовы — клуба «Кодру».
У ліпені 2019 года стаў іграком клуба «АСУ Палітэхніка» з другога дывізіёна Румыніі, а ў студзені 2020 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Факшані» ў трэці дывізіён. У кастрычніку 2020 года адправіўся ў Расію, спачатку гуляў за аматарскі клуб СШ-75 у чэмпіянаце Масквы, а ў першай палове 2021 года трэніраваўся са «Сцягам Працы», але так і не згуляў за каманду.
У ліпені 2021 года далучыўся да крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную Малдовы. 17 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Катара (1:1).
Дасягненні Чэмпіён Малдовы: 2013/14
Крыніцы
Спасылкі «Крумкачы» в Молдове боролись бы за чемпионство». Как гагауз-забивала оказался в Беларуси
Катэгорыя:Футбалісты Малдовы Катэгорыя:Ігракі зборнай Малдовы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК ТСК Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Факшані Катэгорыя:Ігракі ФК АСУ Палітэхніка Тымішаара Катэгорыя:Ігракі ФК Кодру Лазова Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Бардар Катэгорыя:Ігракі ФК Сабах Катэгорыя:Ігракі ФК Сфынтул Георгэ Суручэнь Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Саксан Катэгорыя:Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Шэрыф-2 Ціраспаль