Ду́дзіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Дудзічы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года сельсавет у Пухавіцкім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Рудзенскім раёне, з 6 ліпеня 1935 года — у Смілавіцкім раёне, з 11 лютага 1938 года — зноў у Рудзенскім раёне. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Узлянскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
У 1930-х гадах сакратаром Дудзіцкага сельсавета быў Уладзімір Хадыка.
Гл. таксама Дудзіцкая воласць
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Самахвалавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе